Мікалай Іванавіч Валынец

беларускі мастак-жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Іванавіч Валынец
Remove ads

Мікалай Іванавіч Валынец (3 красавіка 1921(1921-04-03), Цалевічы, Слуцкі павет3 сакавіка 2003(2003-03-03)) — беларускі мастак.

Хуткія факты Мікалай Іванавіч Валынец, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Цалевічы Слуцкага раёна.

У 1940 г. скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, змагаўся ў баях за Сталінград і Кёнігсберг. У жніўні 1945 г. прымаў удзел у савецка-японскай вайне.

Пасля заканчэння вайны кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў Хабараўску (Расійская СФСР). У 1950 г. вярнуўся ў БССР. Працаваў у Слоніме мастаком музея, распісваў сцены ў храмах Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра. У 1951 г. пераехаў у Мінск, а ў 1954 г. пасяліўся ў вёсцы Банцараўшчына Мінскага раёна. З 1958 г. працаваў на Беларускім мастацка-афарміцельскім камбінаце.

У 1980 г. стаў членам Беларускага саюза мастакоў.

Пісаў пейзажы, партрэты. Галерэя партрэтаў загінуўшых герояў Савецкага Саюза, знакамітых партызан, складаюць велізарную частку яго творчасці. Стварыў у Мінску Музей баявой славы воінскіх часцей, а таксама музей Героя Савецкага Саюза генерал-палкоўніка Канстанціна Леселідзэ на Чарнаморскім узбярэжжы ў Грузіі.

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у прыватных калекцыях.

Remove ads

Літаратура

  • Лісоўская I. Ён ствараў атмасферу цеплыні // Культура. — 2004. — 21-27 лют. (No 8) — С. 7.
  • Фатыхова Г. «Природу я душою обнимаю…» // Неман. — 2001. — No 1. — С. 255—256.

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads