Барханы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барханы
Remove ads

Барханы, мацерыковыя дзюны — паўмесяцавыя або серпападобныя ўзгоркі з сыпкага, навеянага ветрам пяску. Характэрныя для пясчаных пустыняў. Наветраны схіл барханаў выпуклы ў плане, доўгі, пакаты (5-14°), падветраны — увагнуты, кароткі, стромкі (30-33°), пераходзіць у выцягнутыя «рогі». Вышыня да 10-20 метраў, зрэдку 40 метраў. Зліваючыся, утвараюць барханныя ланцугі. Пад уздзеяннем ветру перамяшчаюцца да сотняў метраў за год.

Thumb
Барханы Сахары
Thumb
Барханы
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads