Барыс Іванавіч Стасевіч

партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бары́с Іва́навіч Стасе́віч (2 снежня 1895, г. Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні — 13 лютага 1938) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.

Хуткія факты Барыс Іванавіч Стасевіч, Член Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў духоўнай семінары. З 1914 года у Расійскай арміі. З 1918 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1920 года намеснік начальніка аддзела губхарчкама, намеснік Народнага камісара ўнутраных сіпаў БССР у Мінску. Са снежня 1922 года сакратар Мінскага павятовага камітэта КП(б)Б, загадчык аддзела Слуцкага акруговага камітэта КП(б)Б. З жніўня 1924 да верасня 1928 года быў адказным сакратаром Аршанскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.

11 верасня 1928 года на пленуме Кампартыі Беларусі быў абраны членам Сакратарыята ЦК КП(б)Б і адначасова на яго былі ўскладзены абавязкі загадчыка Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦК КП(б)Б. Быў вызвалены ад сваіх абавязкаў пленумам 8 верасня 1929 года.

На дзень свайго арышту 21 ліпеня 1937 года працаваў загадчыкам Аддзела культуры прафсаюза рабочых чыгункі імя Ф. Э. Дзяржынскага. Быў абвінавачаны ў стварэнні шпіёнскай-дыверсійнай сеткі ў Беларусі з мэтай паслаблення абараназдольнасці БССР і расстраляны ў той жа дзень[2].

Рэабілітаваны 26 верасня 1957 года[2].

Член бюро ЦК КП(б)Б (1928—1929).

Remove ads

Зноскі

  1. Стасевич Борис Иванович (руск.). Компьютерная база данных «Жертвы политических репрессий, расстрелянные и захороненные в Москве и Московской области в период с 1918 по 1953 год».

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads