Барыс Аляксеевіч Бальшакоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барыс Аляксеевіч Бальшакоў (26 верасня 1910(1910-09-26), Архангельск27 жніўня 1950(1950-08-27), Тула) — беларускі савецкі спартсмен (веласіпедны і канькабежны спорт). Заслужаны майстар спорту СССР (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Муж Зоі Францаўны Бальшаковай.

Хуткія факты Барыс Аляксеевіч Бальшакоў, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 верасня 1910 года ў Архангельску.

У 1945—1950 гадах — трэнер Мінскага абласнога савета ФСТ «Дынама». Чэмпіён СССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па веласіпедным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Пераможца і прызёр Міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].

Па яго ініцыятыве з 1947 года штогод праводзіцца аднадзённая веласіпедная гонка па маршруце Мінск — Барысаў — Мінск (з 1950 года — гонка на прыз імя Бальшакова)[1].

За сваю кар’еру толькі на чэмпіянатах СССР ён заваяваў 19 медалёў — два залатыя, 10 сярэбраных і сем бронзавых[2].

Thumb
Магіла Барыса і Зоі Бальшаковых

Загінуў 27 жніўня 1950 года падчас міжнародных спаборніцтваў у Туле ў парнай групавой гонцы на трэку ў 1950 годзе[2]. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Remove ads

Зноскі

  1. Большаков Борис Алексеевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads