Зоя Францаўна Бальшакова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зоя Францаўна Бальшакова (25 снежня 1912(1912-12-25), Вільня16 студзеня 1996(1996-01-16), Мінск) — беларуская спартсменка і трэнер па веласіпедным і канькабежным спорце. Заслужаны майстар спорту СССР (1952), заслужаны трэнер БССР (1965), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1973)[1]. Жонка Барыса Аляксеевіча Бальшакова.

Хуткія факты Зоя Францаўна Бальшакова, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 25 снежня 1912 года ў Вільні.

З 1951 года — старшы трэнер зборнай жаночай каманды БССР па веласпорце. У 1955 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры. З 1956 года — трэнер па канькабежным спорце (адначасова — старшы трэнер зборнай БССР), з 1971 года — інструктар па юнацкаму спорту ў абласным савеце ФСТ «Дынама»[1].

Чэмпіёнка СССР па веласіпедным спорце ў каманднай гонцы на трэку (1947—1948) і ў шашэйнай каманднай гонцы (1950). Сярод выхаванцаў Э. Матусевіч[1].

Thumb
Магіла Барыса і Зоі Бальшаковых

Памерла 16 студзеня 1996 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Вайсковых могілках (падпахаваная да свайго мужа Барыса Аляксеевіча Бальшакова).

Remove ads

Зноскі

  1. Большакова Зоя Францевна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads