Барыс Васілевіч Стральцоў
журналіст, літаратуразнавец, пісьменнік, педагог, From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Васілевіч Стральцо́ў[2][3] (1 сакавіка 1926—18 кастрычніка 2009) — беларускі публіцыст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997), кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук (1978), прафесар (1979).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Хутар (зараз у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў 8 класаў сярэдняй школы ў Чавусах[4]. На працягу шасці гадоў праходзіў службу ў Савецкай Арміі (старшы сяржант)[4]. У 1950 годзе скончыў 9-ы клас, у 1951 годзе — 10-ы клас у Бабруйску[4]. У 1951 годзе паступіў на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1956 годзе. Два курсы ўніверсітэта скончыў завочна, вучобу сумяшчаў з працай у рэдакцыях газет[4]. Працаваў літаратурным супрацоўнікам у бабруйскай абласной газеце «Савецкая Радзіма», літаратурным супрацоўнікам і загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена»[4].
Таксама працаваў у газетах «Літаратура і Мастацтва» і «Звязда» (1953—1969). З 1969 года Б. В. Стральцоў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры тэорыі і практыкі сучаснай журналістыкі, з 1999 года — прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі. Намеснік рэдактара часопіса «Веснік БДУ» ў 1969—1998 гадах.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Б. В. Стральцоў займаўся даследаваннем жанраў і творчых метадаў публіцыстыкі і журналістыкі, перспектыў развіцця сродкаў масавай інфармацыі. Аўтар манаграфій «Газета і мараль» (1971), «Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры: пытанні тэорыі і практыкі» (1974), «Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства» (1977; прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2001 года), «Маральны клімат вытворчага калектыву і друк» (1979), «Дзесятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Фельетон: тэорыя і практыка жанра» (1983), «Основы публіцыстыкі. Жанры» (1990), «Свет и тени (очерки и публицистика 80-х)» (1991), «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці» (дзве часткі, 1999), «Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы» (2000).
Сярод іншых публікацый:
- Аналітычныя жанры: Пытанні тэорыі і практыкі: [Падручнік для ВНУ па спецыяльнасці «Журналістыка»] — Мн.: Выд-ва БДУ, 1974.- 135 с.;
- Маральны клімат вытворчага калектыву і друк / Б. В. Стральцоў — Мінск: Беларусь, 1979. — 61, [1] с. ; 17 см. — 1000 экз. — (З вопыту ідэалагічнай работы);
- Дзясятая пяцігодка ў беларускім нарысе — Мн.: : Выд-ва БДУ, 1980. — 126 с.;
- Мадэлі функцыянавання сродкаў масавай інфармацыі: Тэз. дакл. навук. канф. (10—12 лістап. 1998 г.) / Навук. рэд. Б. В. Стральцоў — Мн., 1998. — 85 с. — 500 экз.;
- Гісторыка-філасофскія асновы беларускай дзяржаўнасці: [зборнік навуковых артыкулаў] / Беларускі дзяржаўны універсітэт, Факультэт журналістыкі; [рэдкалегія: В. П. Вараб’ёў (адказны рэдактар) і інш.] / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт журналістыкі. — Мінск: БДУ, 2002. — 119 с.; 20 см.
У 1997 годзе прафесар Б. В. Стральцоў узначаліў спецыялізаваны савет па абароне доктарскіх дысертацый у галіне журналістыкі[5].
Remove ads
Творчасць
З першым журналісцкім творам — рэпартажам «Агнявы рубеж» — Б. В. Стральцоў выступіў у 1948 годзе на старонках газеты «Советская Армия», якая выдавалася Групай савецкіх войскаў у Германіі[4]. Мастацкія творы прысвячаў жыццю на вёсцы і клопатам моладзі: зборнікі апавяданняў «Наследнік» (1963) і «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі» (1969), аповесці «Вячэрняя планета» (1975) і «Метраном памяці» (1977), раман «Між крутых берагоў» (1980), зборнікі абразкоў і апавяданняў «Чарадзейны туман» (2000) і «Капуснік, або лад жыцця» (2007).
Яго пяру належаць 4 сцэнарыі дакументальных фільмаў і 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў, прысвечаных Беларусі.
Узнагароды і званні
- Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997)
- Лаўрэат прэміі Міжнароднай канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў «За адметны ўклад у развіццё журналістыкі» (1992)
- Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «За выдатны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі» (1995)
- Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі «Журналістыка» (2001).
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1962, 1965, 1986)
- Узнагароджаны ганаровымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» і «Выдатнік друку Беларусі»[6]
Remove ads
Ушанаванне памяці
- У выдавецкім цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшла кніга, прысвечаная навуковай, даследчыцкай і публіцыстычнай дзейнасці прафесара Б. В. Стральцова:
- Памяць і слава: Барыс Васільевіч Стральцоў: да 95-годдзя з дня нараджэння: [зборнік] / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, [Факультэт журналістыкі] — Мн.: БДУ, 2021. — 239 с., [7] л. каляр. іл., партр.; 23 см. — ISBN 978-985-881-018-4.
- Імя Б. В. Стральцова прысвоена Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
- У Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Журналістыка ХХІ стагоддзя: традыцыі і выклікі новага часу», прысвечаная 90-годдзю Б. В. Стральцова[5].
Remove ads
Зноскі
- Стральцоў Барыс Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads