Барыс Васільевіч Самсонаў
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Васільевіч Самсонаў (1909—1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
Барыс Самсонаў нарадзіўся 3 чэрвеня 1909 года ў вёсцы Востраў (цяпер — Ленінскі раён Маскоўскай вобласці). Пасля заканчэння дзевяці класаў школы працаваў спачатку ў калгасе, затым на маскоўскіх заводах. У ліпені 1943 года Самсонаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Са жніўня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 218-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
26 верасня 1943 года Самсонаў у ліку першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Няданчычы Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. Асабіста ўдзельнічаў у рукапашных сутычках, знішчыўшы 8 варожых салдат. У ходзе наступных баёў 21 кастрычніка 1943 года Самсонаў загінуў. Пахаваны ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі» гвардыі чырвонаармеец Барыс Самсонаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1][2].
Remove ads
Зноскі
- Барыс Васільевіч Самсонаў на сайце «Героі краіны»
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads