Барыс Дзмітрыевіч Антаненка-Давідовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Дзмітрыевіч Антаненка-Давідовіч (укр.: Борис Дмитрович Антоненко-Давидович; 23 ліпеня (4 жніўня) 1899, Засулля, цяпер Сумская вобласць, Украіна — 9 мая 1984) — украінскі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Кіеўскі інстытут народнай асветы (1923).
Падзеі рэвалюцыі 1917 года, грамадзянскай вайны, аднаўленчы перыяд адлюстраваў у зборніках апавяданняў, нарысаў і аповесцяў «Зацярушаныя сілуэты» (1925), «Сіняя валошка» (1927), «Смерць» (1928), «Сапраўдны муж» (1929), «Людзі і вугаль» (1932). Маральна-этычная тэматыка ў рамане «За шырмай» (1957), выдаў зборнік апавяданняў і аповесцяў «Слова маці» (1960). Аўтар публіцыстычных, літаратура- і мовазнаўчых артыкулаў (зборнікі «Аб чым і як», 1962; «У літаратуры і каля літаратуры», 1964; «Як мы гаворым», 1970).
Рэпрэсіраваны ў 1935 годзе, рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі 1992 (за зборнікі прозы розных гадоў «Смерць», «Сібірскія навелы», «Завышаныя ацэнкі», публ. 1991).
Выбраная бібліяграфія
- Твори у двох томах. — Київ: Дніпро, 1991. ISBN 5-308-00989-9
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads