Барыс Канстанцінавіч Клімаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барыс Канстанцінавіч Клімаў (22 жніўня 1889, Казань — 13 студзеня 1953, Масква) — рускі і савецкі хімік-тэхнолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1936)[1], доктар хімічных навук, прафесар (1935)[2]. Старшыня Прэзідыўма Сахалінскага філіяла АН СССР (1950—1953)[3].

Хуткія факты Барыс Канстанцінавіч Клімаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1913). Адразу па заканчэнні уключыўся ў працу па наладжванні розных хімічных вытворчасцей. У 1916 год прызначаны дырэктарам доследнага завода Ваенна-хімічнага камітэта Рускага фізіка-хімічнага таварыства, а пасля арганізацыі ў 1919 на яго базе Дзяржаўнага інстытута прыкладной хіміі (ДІПХ) — намеснікам дырэктара гэтай установы[1]. З 1926 года пачаў педагагічную дзейнасць.[3] У 1930 перайшоў у Ленінградскае аддзяленне Інстытута торфу ў якасці намесніка дырэктара па навуковай частцы і зацверджаны прафесарам кафедры хімічнай перапрацоўкі цвёрдых паліваў. У 1935—1945 гг. — загадчык лабараторыі Інстытута гаручых выкапняў АН СССР, створанага ў 1934 годзе. У 1945—1951 гг. — прафесар Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання.[1] У 1949 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).[3] З 1951 — старшыня Прэзідыума Сахалінскага філіяла Акадэміі навук СССР, адначасова ў якасці грамадскай працы ўзначальваў Абласны Савецкі камітэт абароны міру[3].

Памёр 13 студзеня 1953.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У гады Першай сусветнай вайны і пазней пры яго ўдзеле былі наладжаны вытворчасці шэрагу рэактываў, якія раней на тэрыторыі Расіі не вырабляліся: жоўты фосфар, фосфарны ангідрыд, сярністае жалеза і інш. Працуючы ў ДІПХ, зацікавіўся пытаннямі хіміі і тэхналогіі нізкакаларыйных паліваў і пачаў весці педагагічную працу ў гэтай галіне.

З пачатку 1930-х гадоў прысвяціў сваю дзейнасць распрацоўцы пытанняў хіміі і тэхналогіі сінтэтычнага вадкага паліва, асабліва пытанням шырокага выкарыстання мясцовых паліваў. Для паўкаксавання торфу ім быў распрацаваны новы тып шахтавай трохзоннай печы з унутраным абаграваннем, якая значна пераўзыходзіла старыя печы нямецкай сістэмы. Ім быў распрацаваны метад каксавання торфу ў камерных печах з мэтай атрымання металургічнага коксу. Для акультурвання мясцовых паліваў ім распрацаваны першы тып савецкага газагенератара для атрымання высокакаларыйнага газу з торфу. Загадваючы лабараторыяй у Інстытуце гаручых выкапняў, праводзіў вялікую даследчую працу па атрыманні штучнага вадкага паліва і каштоўных хімічных прадуктаў з цвёрдага паліва.

У 1942 годзе сумесна з прафесарам У. А. Ланіным распрацаваў прамысловы спосаб абяссервання ішымбаеўскага бензіну шляхам каталітычнай парафазнай ачысткі.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Климов Б.К. Сырейно-красильная промышленность России. — Петербург: Науч. хим.-техн. изд-во, 1921. — 32 с.
  • Климов Б.К. Опытный завод Российского института прикладной химии и его производства. — Петроград: 1-я Гос. типография, 1922. — 23 с.
  • Климов Б.К. Новые методы термической обработки торфа. М.: ГОНТИ, 1939. — 338 с.

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads