Барыс Мікалаевіч Пятроў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Мікалаевіч Пятро́ў[3] (руск.: Борис Николаевич Петров; 11 сакавіка 1913 — 23 жніўня 1980) — вучоны ў галіне механікі і аўтаматычнага кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член-карэспандэнт з 1953), Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Смаленску. Скончыў школу, вучыўся у школе фабрычна-завадскога вучнёўства пры станкабудаўнічым заводзе імя С. Арджанікідзэ ў Маскве. Працаваў токарам на заводзе. У 1939 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Быў накіраваны ў Камітэт аўтаматыкі і тэлемеханікі Акадэміі навук СССР (Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), дзе ў 1940—1946 гадах займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка, у 1947—1951 гадах — дырэктар, з 1951 года — загадчык аддзела. Адначасова 3 1944 года выкладаў у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце, з 1958 года прафесар, з 1950 года — загадчык кафедры.
Жыў у Маскве. Памёр 23 жніўня 1980 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы Б. М. Пятрова ў галіне тэорыі аўтаматычнага кіравання, інварыянтнасці сістэм кіравання, па адаптыўным сістэмам, праблемах аўтаматычнага кіравання, сістэмам аўтаматычнага кіравання рухомымі аб’ектамі і інш. Кіраваў распрацоўкай пабудовы нелінейных сістэм кіравання са зменнай структурай, развіццём метадаў сінтэзу і аналізу такіх сістэм. Аўтар каля 200 публіцыстычных і навуковых артыкулаў па праблемах аўтаматыкі, вылічальнай тэхнікі, аўтаматызацыі эксперыментаў, праграмнага кіравання касмічнымі даследаваннямі.
Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР з 1953 года, акадэмік Акадэміі навук СССР з 1960 года, акадэмік-сакратар Аддзялення механікі і працэсаў кіравання Акадэміі навук СССР з 1963 года, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР з 1979 года, правадзейны член Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі з 1971 года, замежны член Балгарскай, Венгерскай, Польскай і Чэхаславацкай акадэмій навук. З 1966 года старшыня Савета па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы пры АН СССР («Интеркосмос»).
Займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Вести АН СССР. Техническая кибернетика» і ўваходзіў у склад рэдакцыйных калегій шэрагу іншых выданняў.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Серп і Молат»
- 5 ордэнаў Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За працоўную доблесць» і іншыя медалі
- 4 замежныя ордэны
- Залаты медаль Нацыянальнага цэнтра касмічных даследаванняў Францыі
- Ленінская прэмія 1966 года
- Дзяржаўная прэмія СССР 1972 года
Памяць
- У 1980 годзе заснаваны медаль імя Б. М. Пятрова (з 1993 года — прэмія).
- У 1983 годзе выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Б. М. Пятрову.
- На будынках Інстытута праблем кіравання РАН і Маскоўскага авіяцыйнага інстытута, на будынку школы ў горадзе Духаўшчына ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
- Імем Б. М. Пятрова названы плошча ў Маскве, вуліца ў Смаленску, навукова-даследчае судна, аўдыторыя Маскоўскага авіяцыйнага інстытута.
Remove ads
Зноскі
- Петров Борис Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads