Барыс Міхайлавіч Дзмітрыеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барыс Міхайлавіч Дзмі́трыеў[1] (руск.: Борис Михайлович Дмитриев; 11 чэрвеня 1924 — 23 лютага 1944) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны, камандзір дыверсійнай групы 221-а партызанскага атрада імя К. К. Ракасоўскага. Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Барыс Міхайлавіч Дзмітрыеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1924 года ў Маскве. У 1942 годзе скончыў спецыяльную школу падрыўнікоў-мінёраў і быў накіраваны ў 221-ы партызанскі атрад імя К. К. Ракасоўскага, які дзейнічаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Падрыхтаваў 14 партызан-падрыўнікоў, удзельнічаў у падрыве 18 эшалонаў праціўніка. Дыверсійная група пад камандаваннем Б. М. Дзмітрыева ўзарвала 1400 чыгуначных рэек, 43 масты, 22 аўтамашыны, 3 танкі праціўніка.

Загінуў 23 лютага 1944 года ў баі за апорны пункт у вёсцы Каменічы Асіповіцкага раёна. Пахаваны ў Асіповічах.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

Імем Героя названы вуліцы ў гарадах Асіповічы і Лёзна, сярэдняя школа № 1 у Асіповічах.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads