Барыт
мінерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́т[2] (ад стар.-грэч.: βαρύς — цяжкі), цяжкі шпат[2] — мінерал з класа сульфатаў, сульфат барыю BaSO4.
Remove ads
Уласцівасці
Рамбічная сінгонія, ромба-дыпірамідальная. У чыстым выглядзе бескаляровы і празрысты ці белы, але звычайна афарбаваны дамешкамі аксідаў жалеза, сульфідамі і г. д. у самыя розныя колеры. Бляск шкляны, цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса, шчыльнасць 4,3—4,7 г/см³, каэфіцыент праламлення 1,63. Спайнасць дасканалая па (001) і сярэдняя па (210). Прымесі свінцу, кальцыю, стронцыю[2]. Паходжанне гідратэрмальнае і гіперагеннае[2].
Remove ads
Выкарыстанне
Барыт выкарыстоўваецца ў растворах пры бурэнні свідравін, у якасці напаўняльніка ў папяровай, гумавай, лакафарбавай, цэментнай прамысловасці, у оптыцы, металургіі і інш.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads