Барый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барый (ад грэч. barys — «цяжкі», лац.: Baryum) Ba — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 56.

Мяккі серабрыста-белы шчолачназямельны метал. Атамная маса 137,34. Шчыльнасць 3760 кг/м³, тэмператра плаўлення 710 °C. Існуе 7 стабільных ізатопаў барыю з масавымі лікамі 130, 132, 134—138. На паветры хутка акісляецца да аксіду (BaO) і пераксіду (BaO2), пры награванні загараецца жоўта-зялёным полымем. Добра рэагуе з вадой і кіслотамі, пры пакаёвай тэмпературы рэагуе з галагенамі, пры награванні — з вадародам, азотам, серай.
Амальгама барыю атрымана ў 1808 годзе англійскім хімікам Гемфры Дэві.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
У зямной кары ўтрымліваецца 0,065 % па масе. У свабодным стане ў прыродзе не сустракаецца. З мінералаў прамысловае значэнне маюць барыт BaSO4 і вітэрыт BaCO3. У Чылі маюцца радовішчы нітрабарыту Ba(NO3)2[1].
Барый атрымліваюць алюматэрмічным аднаўленнем пры тэмпературы 1100—1200 °C.
Выкарыстанне
Выкарыстоўваецца ў металургіі (дадаецца пры выплаўцы медзі, свінца. Патрэбны для ачысткі гэтых металаў ад серы і газаў). Таксама ў тыпаграфскай справе, пры вырабе электродаў запальных свечак рухавікоў унутранага згарання, падшыпнікавых сплаваў. Выкарыстоўваецца ў медыцыне (рэнтгеналагічныя даследаванні страўнікава-кішачнага тракту).
Гл. таксама
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 350.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads