Баяніцкае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Баяні́цкае — возера ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 20 км на паўднёвы ўсход ад горада Любань, за 1,6 км на поўнач ад вёскі Сосны, у басейне ракі Арэса.

Хуткія факты Баяніцкае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні каля 0,58 км², даўжыня каля 0,88 км, найбольшая шырыня каля 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна возера нязначна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком і рэдкалессем, месцамі лесам. Злучана каналам з размешчанай наўкол сеткай меліярацыйных каналаў і далей праз Цахмінскі канал[2] з ракой Арэса. Зарастае істотна.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-117. Выданне 1981 г. Выданне 1981 г. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 29а. — 60 с. 20 000 экз. ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads