Бая (Венгрыя)
горад у Венгрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ба́я (венг.: Baja) — горад на поўдні Венгрыі, размешчаны на левым беразе Дуная. Бая — другі па велічыні горад медзье Бач-Кішкун, пасля сталіцы — Кечкемета. Насельніцтва — 37 690 жыхароў (2005). Бая знаходзіцца за 150 км на поўдзень ад Будапешта і за 108 км на паўднёвы захад ад Кечкемета. Горад стаіць на левым беразе Дуная, які падзяляе тут два вялікія рэгіёны — Альфёльд і Паўднёва-Задунайскі край. Таксама ў горадзе працякае рака Шугавіца. У Баі сканчаюцца дзве аўтадарогі — магістраль Будапешт — Шольт — Бая, якая ідзе ўздоўж Дуная, і дарога Сегед — Бая, якая ідзе з усходу на захад. У горадзе таксама ёсць чыгуначная станцыя і рачны порт.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2024. Праверана 23 верасня 2024.
- Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2013. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2013 — KSH, 2013. Праверана 13 студзеня 2014.
- Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2014. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2014 — KSH, 2014. Праверана 1 верасня 2014.
- Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2018. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2018 — KSH, 2018. Праверана 27 верасня 2018.
- Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH. Праверана 16 снежня 2022.
- A népesség adatai településenként, Population data by settlement — KSH, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
- Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads