Белакудранік чорны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Белакудранік чорны
Remove ads

Белаку́дранік чорны[1][2], Чорная шапка[3] (Ballota nigra) — від кветкавых раслін з роду Белакудранік (Ballota) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—125 см з кароткім карэнішчам. Сцябло простае або галінастае, шурпатае, апушанае. Лісце пілаватае па краі, на чаранках. Кветкі дробныя, брудна-ружовага колеру, з непрыемным пахам, на кароткіх кветаносах у пазушных паўпарасоніках. Плод — чатырохарэшак.

Лекавая і меданосная расліна.

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі і на Каўказе. Растуць у садах і парках, каля жылля, дарог, на берагавых схілах і ў засмечаных месцах.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads