Белакудранік чорны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белаку́дранік чорны[1][2], Чорная шапка[3] (Ballota nigra) — від кветкавых раслін з роду Белакудранік (Ballota) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—125 см з кароткім карэнішчам. Сцябло простае або галінастае, шурпатае, апушанае. Лісце пілаватае па краі, на чаранках. Кветкі дробныя, брудна-ружовага колеру, з непрыемным пахам, на кароткіх кветаносах у пазушных паўпарасоніках. Плод — чатырохарэшак.
Лекавая і меданосная расліна.
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі і на Каўказе. Растуць у садах і парках, каля жылля, дарог, на берагавых схілах і ў засмечаных месцах.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads