Беларуская Экстраліга 2014/2015

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эксталіга 2014/2015 — 23-і сезон мацнейшага дывізіёна чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай. У турніры прынялі ўдзел 11 клубаў з Беларусі.

Хуткія факты Пачатак, Канец ...
Remove ads

Рэгулярны чэмпіянат

1 этап

На першым этапе рэгулярнага чэмпіяната ўсе каманды згулялі між сабой па 4 гульні, 2 хатнія і 2 гасцявыя. Па заканчэнні этапа каманды былі падзелены на дзве падгруппы, першыя 6 каманд склалі падгрупу «A», астатнія 5 склалі падгрупу «Б».

Больш інфармацыі №, Каманда ...

2 этап

На другім этапе каманды згулялі па 3 матчы толькі з супернікамі ў сваіх падгрупах. Па заканчэнні другога этапа былі высветлены 8 удзельнікаў плэй-оф (6 каманд падгрупы «A» і 2 лепшыя каманды падгрупы «Б»), а таксама стаў вядомы пераможца рэгулярнага чэмпіяната.

Падгрупа «A»

Больш інфармацыі №, Команда ...

Падгрупа «Б»

Больш інфармацыі №, Команда ...
Remove ads

Плэй-оф

Фармат Плэй-оф

  • у ¼ фіналу сустракаюцца каманды згодна занятым месцам па выніках другога этапу: 1-8, 2-7, 3-6, 4-5. У ½ фіналу супернікі вызначаюцца па наступным прынцыпе: каманда, якая заняла па выніках другога этапу больш высокае месца, сустракаецца з камандай, якая заняла больш нізкае месца;
  • гульні ¼ праводзяцца да 3-х перамог, ½ фіналу і фіналу - да 4-х перамог адной з каманд;
  • гульні за трэцяе месца не праводзяцца. Трэцяе месца прысуджаецца адной з прайграўшых у ½ фіналу каманд, якая заняла ў рэгулярным чэмпіянаце больш высокае месца;
  • каманды, якія занялі больш высокае месца на 2-м этапе, першыя дзве гульні ¼ фіналу праводзяць дома, у адказ дзве - на выездзе; калі спатрэбіцца пятая - дома. У ½ фіналу і фінале каманды, якія занялі больш высокае месца ў рэгулярным чэмпіянаце, першыя дзве гульні праводзіць дома, у адказ дзве - на выездзе, калі спатрэбіцца, пятая - дома, шостая - на выездзе, сёмая - дома.
  • Калі матчы плэй-оф сканчаюцца ўнічыю, прызначаецца дадатковы перыяд працягласцю 20 хвілін, з заліваннем лёду. Каманды мяняюцца варотамі. Нявыкарыстаны штрафны час застаецца ў сіле. У дадатковым перыядзе гульня працягваецца да першай закінутай шайбы. Каманда, закінуўшая шайбу, аб'яўляецца пераможцам. Гульні плэй-оф праводзяцца без пасляматчавых кідкоў. Колькасць дадатковых перыядаў не абмежавана. У гульнях плэй-оф Экстралігі ў авертайме за кожную каманду гуляе шэсць хакеістаў незалежна ад іх гульнявога амплуа.

Удзельнікі Плэй-оф

Згодна з рэгламентам у плэй-оф удзельнічаюць каманды заняўшыя першыя восем месцаў па выніках другога этапу (6 каманд Групы А і 2 першыя каманды Групы Б).

Сетка Плэй-оф

Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                   
       
 (1) Шахцёр Салігорск  3
 (8) Хімік-СКА Наваполацк  0  
 (1) Шахцёр Салігорск  4
   (4) Нёман Гродна  1  
 (4) Нёман Гродна  3
 (5) Металург-Жлобін  1  
 (1) Шахцёр Салігорск  4
   (3) Юнацтва-Мінск  0
 (3) Юнацтва-Мінск  3
 (6) Дынама-Маладзечна  1  
 (2) Гомель  0
   (3) Юнацтва-Мінск  4  
 (2) Гомель  3
 (7) Віцебск  0  
 

Чвэрцьфіналы

Шахцёр Салігорск (1) - Хімік-СКА Наваполацк (8)

Першая сустрэча каманд у плэй-оф. У рэгулярым чэмпіянаце 2014/15 каманды правялі чатыры матчы і ва ўсіх перамог Шахцёр (5:2, 2:1 (АТ), 5:3, 5:1)[1].

Вынік серыі: перамога Шахцёра 3:0

Нёман Гродна (4) - Металург-Жлобін (5)

У рэгулярым чэмпіянаце 2014/15 каманды правялі сем матчаў. Нёман выіграў 5 з іх (5:2, 4:1, 4:2, 5:1, 6:4), Металург перамог толькі двойчы (3:1, 3:1)[2].

Вынік серыі: перамога Нёмана 3:1

Гомель (2) - Віцебск (7)

У рэгулярым чэмпіянаце 2014/15 каманды правялі чатыры матчы. Усе з іх засталіся за Гомелем (4:3 (АТ), 8:2, 5:0, 5:2)[3].

Вынік серыі: перамога Гомеля 3:0

Юнацтва-Мінск (3) - Дынама-Маладзечна (6)

У рэгулярым чэмпіянаце 2014/15 каманды правялі сем матчаў. 5 разоў перамагала Юнацтва (5:2, 3:1, 2:1, 4:3, 6:3), два разы перамога была за Дынама (3:2 (бул.), 4:1)[4].

Вынік серыі: перамога Юнацтва 3:1

Паўфіналы

Шахцёр Салігорск (1) - Нёман Гродна (4)

У рэгулярым чэмпіянаце 2014/15 каманды правялі сем матчаў. Тройчы перамагаў Шахцёр (3:1, 2:1 (бул.), 2:0), а гродзенскі Нёман перамог у чатырох матчах (5:3, 2:1, 4:3, 2:0)[5].

Вынік серыі: перамога Шахцёра 4:1

Гомель (2) - Юнацтва-Мінск (3)

У рэгулярым чэмпіянаце 2014/15 каманды правялі сем матчаў. Тры перамогі ў Гомеля (4:1, 4:1, 9:0), чатыры ў Юнацтва (3:0, 5:4 (АТ), 3:2, 4:3)[6].

Вынік серыі: перамога Юнацтва 4:0

Фінал

Шахцёр Салігорск - Юнацтва-Мінск

Вынік серыі: перамога Шахцёра 4:0

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads