Беларуская калійная кампанія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ААТ «Беларуская калійная кампанія», (БКК) — пастаўшчык хлорыстага калія.

Хуткія факты ААТ «Беларуская калійная кампанія», Тып ...

Гандлёвымі аперацыямі БКК кіруе галаўны офіс, які размешчаны ў Мінску, пры садзейнічанні чатырох прадстаўніцтваў кампаніі за мяжой. Рэгіянальныя прадстаўніцтвы кампаніі дзейнічаюць у Дэлі, Пекіне, Сінгапуры і Сан-Паўлу.

БКК экспартуе калійныя ўгнаенні ў Еўропу, Індыю, Кітай, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Афрыку і Блізкі Усход[1].

Remove ads

Гісторыя

Беларуская калійная кампанія (БКК) заснавана ў красавіку 2005 года Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Вытворчае аб’яднанне „Беларуськалій“» і адкрытым акцыянерным таварыствам «Уралкалій» (Расійская Федэрацыя). Пры гэтым акцыянерам належала па 50 % акцый кампаніі.

У маі 2008 года склад акцыянераў змяніўся, і акцыі размеркаваліся наступным чынам: «Уралкалій» — 50 %[2], «Беларуськалій» — 45 % і дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» — 5 %. Асноўная мэта сумеснай працы прадпрыемстваў — экспартныя пастаўкі калійных угнаенняў на сусветныя рынкі.

На наступным этапе акцыянерамі кампаніі выступілі ААТ «Беларуськалій» (48 %), «Беларуская чыгунка» (42 %) і РУП «Белэксімгарант» (10 %)[3].

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла БКК і яе ўкраінскае прадстаўніцтва «Аграрозквіт» у амерыканскі санкцыйны спіс[4].

У 2022 годзе БКК была ўнесена ў санкцыйныя спісы Канады[5], ЕС[6], Швейцарыі[7].

У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Беларускай калійнай кампаніі[8].

Remove ads

Прадукцыя

БКК прапануе наступныя прадукты:

  • стандартны хларыд калію (белы і ружовы),
  • грануляваны хларыд калію (белы і ружовы),
  • тэхнічныя (утрыманне K2O не менш 62 %) і сельскагаспадарчыя разнавіднасці (утрыманне K2O не менш за 60 %).[9]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads