Белорусские песняры
Беларускі і расійскі вакальна-інструментальны ансамбль, створаны былымі ўдзельнікамі легендарнага ВІА «Песняры» пасля распаду калектыва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Белорусские песняры»[1] — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль, створаны былымі ўдзельнікамі легендарнага ВІА «Песняры» пасля распаду калектыва ў 1998 годзе.
Адзін з двух прызнаных у Беларусі пераемнікаў ВІА «Песняры»[2].
Remove ads
Гісторыя стварэння
У студзені 1998 года,[3] рашэннем міністэрства культуры Беларусі на пасаду дырэктара ансамбля «Песняры» прызначаны Уладзіслаў Місевіч. Функцыі мастацкага кіраўніка ансамбля фармальна заставаліся за Уладзімірам Мулявіным. Група актыўна гастралюе, выступае на «Славянскім базары», запісвае новыя песні. Але ў кастрычніку 1998 года Уладзімір Мулявін зноў прызначаны на пасаду дырэктара ансамбля. Пасля чаго амаль увесь калектыў (8 чалавек) быў вымушаны напісаць заявы аб звальненні.
Атрымаўшы адказ на запыт пра правамернасць новага імя для групы з Міністэрства юстыцыі Беларусі і камітэта па аўтарскім і сумежных правах,[4] музыканты пачынаюць працаваць як ансамбль «Белорусские песняры»[5].
Remove ads
Удзельнікі ансамбля
Дзеючы склад
- Уладзіслаў Місевіч — Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь — вакал, саксафон, флейта. Адзін з заснавальнікаў групы ў далёкім 1969 годзе, «Жывая легенда» ансамбля (з 1998 па сёння);
- Валерый Дайнэка — Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь — вакал, скрыпка-альт (з 1998 па сёння);
- Ігар Пеня — Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь — вакал, клавішныя (з 1998 па сёння);
- Алег Аверын — вакал, клавішныя, гітара, кампазіцыя, аранжыроўка (з 1998 па сёння);
- Аляксандр Кацікаў — вакал, бас-гітара; саліст і кампазітар ансамбля (з 1998 па сёння);
- Аляксандр Папроцкі — гукарэжысёр (з 1998 па сёння);
- Максім Пугачоў — клавішныя, аранжыроўка (з 2000 па сёння);
- Яўген Рабы — ударныя (з 2005 па сёння);
- Аляксандр Салаўёў — лідар-гітара, вакал (з 1998 па сёння).
- Уладзіслаў Місевіч
- Валерый Дайнэка
- Ігар Пеня
- Алег Аверын
Былыя ўдзельнікі
- Ігар Бранкоўскі — час працы: 1998—2000 гг. — клавішныя
- Андрэй Цераховіч — час працы: 2005 г. — ударныя
- Міхаіл Пенда — час працы: люты 2004—2005 гг. — ударныя
- Уладзімір Марусіч — час працы: 1998-люты 2004 гг. — ударныя
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
Удзел у зборніках
Узнагароды
- 2005 — Залаты медаль прэміі імя М. Ламаносава
- 2005 — Залаты медаль прэміі «Честь и польза» за ўклад у развіццё славянскага мастацтва
- 2008 — 4 красавіка ў Кіеве адбылося ўрачыстае ўручэнне Ордэнаў пашаны МУС Украіны
Зноскі
- Товарный знак №277796 (БЕЛОРУССКИЕ ПЕСНЯРЫ ГРУППА) | Онлайн-поиск товарного знака | reg-znaki.ru . reg-znaki.ru. Праверана 8 снежня 2023.
- Алексей Вайткун, «Песняры»: от рассвета до заката? Архівавана 12 снежня 2010.
- Оксана Яновская, и вновь продолжается бой+ за бренд(недаступная спасылка)
- Белорусские песняры Архівавана 20 студзеня 2011.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads