Аляксандр Васільевіч Шакуцін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Васільевіч Шакуцін (нар. 12 студзеня 1959, в. Вялікае Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі прадпрымальнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін.

Хуткія факты Аляксандр Васільевіч Шакуцін, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік.

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Радзіма» Аршанскага раёна. Быў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў загадчыкам 1-га хірургічнага аддзялення 10-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, галоўным урачом медсанчасці, дырэктарам медыцынскага цэнтра Мінскага ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі трактарнага завода. Быў прэзідэнтам Міжнароднай медыцынскай асацыяцыі «Здароўе і прыгажосць», навукова-вытворчага аб’яднання «Праммедінвест», генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «Праммедінвест», старшынёй савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».

Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях перспектыўнага развіцця закрытага акцыянернага таварыства «ПМІ ГРУП», старшыня савета дырэктараў адкрытага акцыянернага таварыства «„Амкадор“ — кіруючая кампанія холдынга».

Старшыня праўлення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская тэнісная федэрацыя». Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Член прэзідыума рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га і 5-га скліканняў[2].

Ганаровы консул Бангладэш у Беларусі[3].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

17 снежня 2020 года Еўрапейскі савет пашырыў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за кошт Шакуціна[4][5]. Санкцыі прадугледжвалі забарону на ўезд у Еўрасаюз і замарозку актываў[6]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Шакуцін атрымлівае выгаду ад падтрымкі рэжыму Лукашэнкі ў выніку прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама з’яўляецца членам арганізацыі «Белая Русь», якая падтрымлівае Лукашэнку[4]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. Таксама Шакуціна ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[8], Швейцарыя[9][10].

21 чэрвеня 2021 года ў Чорны спіс Еўрасаюза ўнеслі і кампанію «Логекс», як мяркуецца, звязаную з Шакуціным[11].

У 2022 годзе Шакуцін і «Амкадор» трапілі пад санкцыі Канады[12][13] і Украіны[14][15].

5 снежня 2023 года Шакуціна і «Амкадор» дадалі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16][17].

Рэакцыя на санкцыі

У студзені 2023 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр заявіў, што паводле яго расследавання, кампанія Шакуціна па-ранейшаму займаецца бізнэсам у Германіі нават пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый супраць Шакуціна[18]. Восенню 2023 года БРЦ выпусціў два новыя расследаванні, прысвечаныя меркаванаму абыходу заходніх санкцый кампаніямі Шакуціна[19][20].

7 чэрвеня 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Шакуціна аб зняцці санкцый ЕС[21].

Remove ads

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[22].

Зноскі

  1. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  2. Новые санкции ЕС против белорусских властей. Кто попал под удар(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2020. Праверана 21 ліпеня 2021.
  3. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  4. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  5. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
  6. ШАКУТІН Олександр Васильович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
  7. Відкрите акціонерне товариство «Амкодор» — Керуюча компанія холдингу"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2023. Праверана 12 красавіка 2023.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads