Ірына Сцяпанаўна Абельская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іры́на Сцяпа́наўна Абе́льская (нар. 6 верасня 1965, Брэст, БССР) — беларуская педыятр і эндакрынолаг. Маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая. Доктар медыцынскіх навук, дацэнт[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 6 верасня 1965 года ў Брэсце[2] ў сям’і медыкаў. Маці, Людміла Пастаялка (1941—2007), была міністрам аховы здароўя Беларусі (2002—2005)[3]. Цётка і брат Ірыны Андрэй Пастаялка — таксама ўрачы. Бацька, Сцяпан Пастаялка, у 1952 годзе быў арыштаваны разам з бацькамі і братам за дапамогу Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, асуджаны за «здраду Радзіме» і «ўдзел у арганізацыі ці падрыхтоўцы контррэвалюцыйных дзеянняў». Пасля вызвалення працаваў у «Брэстэнерга». Рэабілітаваны 29 ліпеня 1992 года рашэннем прэзідыуму Брэсцкага абласнога суда[4][5].
У 1988 годзе скончыла кафедру педыятрыі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «Педыятрыя», а таксама інтэрнатуру ў 3-й дзіцячай гарадской клінічнай бальніцы Мінска[2].
У 1989—1992 гадах працавала ўчастковым урачом-педыятрам педыятрычнага аддзялення, урачом-педыятрам аддзялення медыцынскага забеспячэння дзяцей у арганізаваных калектывах 25-й дзіцячай паліклініцы г. Мінска[2]. У 1992—1994 гадах — эндакрынолаг Мінскай гарадской эндакрыналагічнай бальніцы і ўрач ультрагукавой дыягностыкі ў Мінскім дыягнастычным цэнтры (паводле іншых звестак, у 1990—1994 гадах працавала кансультантам-эндакрынолагам 9-й гарадской клінічнай бальніцы).
У 1994—2001 гадах працавала урачом-ардынатарам тэрапеўтычнага аддзялення, урачом-эндокрынолагам паліклінікі, урачом-тэрапеўтам здарпункта «Дразды» Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2], асабістым урачом Аляксандра Лукашэнкі[6][7].
У 2001 годзе прызначаная галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе атрымала ступень кандыдата медыцынскіх навук, абараніўшы дысертацыю па тэме «Рэнтгенадыягностыка на этапах медыцынскай рэабілітацыі хворых з астэахандрозам шыйнага аддзела пазваночніка». У красавіку 2007 года адстаўленая з пасады.
У 2007—2009 гадах працавала ў аддзяленні ўльтрагукавой дыягностыкі Мінскага гарадскога дыягнастычнага цэнтра. 2 лістапада 2009 года зноў прызначана галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. У 2011 годзе ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Шыйны остэахандроз: прамянёвая візуалізацыя і тэхналогія медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў»[3].
Паводле звестак Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Абельская з’яўляецца заснавальніцай Мінскай міжнароднай гімназіі — элітнай прыватнай школы ў Драздах, месца навучання Мікалая Лукашэнкі і трох дачок Дзмітрыя Лукашэнкі[8].
Дэлегатка ўсіх Усебеларускіх народных сходаў[2].
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Мінска[2]. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[2].
Remove ads
Асабістае жыццё
Падчас навучання ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце сустрэла свайго будучага мужа Яўгена Абельскага. Неўзабаве выйшла замуж і нарадзіла сына Дзмітрыя, аднак шлюб працягваўся нядоўга. Дзмітрый Абельскі скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і медыцынскі факультэт БДУ[удакладніць], атрымаўшы адукацыю афтальмолага, працаваў у афтальмалагічным цэнтры, у 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хірургічнае лячэнне міяпіі і міяпічнага астыгматызму метадам фемта-ЛАСІК з выкарыстаннем звестак абераметрыі», дацэнт кафедры афтальмалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі[9][10].
У 1994 годзе пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнтам Беларусі яго адміністрацыя пачала шукаць асабістага ўрача, пажадана жанчыну ўзростам каля 30 гадоў, разведзеную і з дзіцем. Увосень 1994 года Ірыну Абельскую залічылі ў штат Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі («лячэбная камісія»). З той пары яна пастаянна суправаджала Лукашэнку, у тым ліку падчас міжнародных візітаў.
31 жніўня 2004 года ад Аляксандра Лукашэнкі нарадзіла пазашлюбнага сына Мікалая[7][11][12][13].
Remove ads
Узнагароды
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2024)[14]. Мае падзякі Старшыні Савета Рэспублікі і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Савета Міністраў Беларусі, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Мінгарвыканкама[2], ордэнам Пашаны (26 лістапада 2018)[15].
Зноскі
- Абельская Ирина Степановна — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики . Совет Рэспублікі. Праверана 29 жніўня 2025.
- Ульяна Бобоед. Главврач лечкомиссии Ирина Абельская: Горжусь тем, что по работе общаюсь с выдающимися людьми (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (17 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2016. Праверана 24 ліпеня 2024.
- Отца Абельской осудили на 25 лет за «антисоветскую деятельность» (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020.
- Кто есть кто в Республике Беларусь, 2007 (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская деловая газета. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2014.
- Татьяна Кирсанова. Маленький принц (руск.). Lenta.ru (5 верасня 2016). Праверана 28 ліпеня 2018.
- Абельский Дмитрий Евгеньевич(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2018. Праверана 4 кастрычніка 2020.
- Братья встретились: Коля Лукашенко и Дмитрий Абельский вместе сходили на футбол (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (27 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020.
- Павел Шеремет. Маленький принц (руск.). Огонёк (18 мая 2009). Праверана 28 ліпеня 2018.
- Право первой ночи. Рассказ о том, как Александр Лукашенко выбирал женщин«Проект», 07.08.2020.
- Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай . Наша Ніва (19 ліпеня 2024).
- Владимир Макей удостоен ордена Отечества, Ирина Абельская — ордена Почёта (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (27 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads