Белая вежа (фестываль)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белая вежа» — беларускі міжнародны тэатральны фестываль, які штогод праходзіць у Брэсце[1]. Заснаваны ў 1996 годзе ў Камянцы (Брэсцкая вобласць).

Хуткія факты «Белая вежа», Жанр ...

З’яўляецца найстарэйшым штогадовым тэатральным фестывалем Беларусі[2]. Яго арганізатарам з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3]. Ладзіцца на некалькіх памостках: на 2 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, у абласным грамадска-культурным цэнтры, у парку і на плошчы Леніна. Падчас фестывалю ўручаецца да 10 узнагарод, у тым ліку лялечным тэатрам.

Remove ads

Пераможцы

ДатаСпектакльТэатрКраіна
282024 г., 10—15 верасня
272023 г., 8—16 верасня
262022 г., 9—16 верасня
252021 г., 10—18 верасня«Шлюб з ветрам»Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургііБеларусь[4]
242019 г., 8—15 верасня
232018 г., 11—16 верасня«Як загінуў Гуска»Кіеўскі акадэмічны тэатр лялекУкраіна[5]
222017 г., 8—17 верасня«Скрыпка Ротшыльда»Маскоўскі тэатр юнага гледачаРасія[6]
212016 г., 9—16 верасня«Чайка» (Яраслаў Федарышын)Львоўскі акадэмічны тэатр «Уваскрэсенне»Украіна[7]
202015 г., 11—19 верасня
192014 г., 12—19 верасня«Кніга Ёва» (Някрошус)Тэатр «Мена Фортас» (Вільнюс)Літва[8]
182013 г., 7—14 верасня
172012 г., 7—14 верасня
162011 г., 9—16 верасня«Раскіданае гняздо» (Янка Купала)Брэсцкі акадэмічны тэатр драмыБеларусь[9]
152010 г., 12—18 верасня«Калека з вострава Інішман» (Марцін МакДонах)Пермскі тэатр «Каля моста»Расія[10]
142009 г., 5—12 верасня«Гогаль. Вечары» (Уладзімір Панкоў)Расія[11]
132008, 12—19 верасня
122007 г., 8—14 верасня«Вішнёвы сад»Львоўскі тэатр «Уваскрэсенне»Украіна[12]
112006 г., 8—15 верасня«Адвечная песня»Беларускі дзяржаўны тэатр лялекБеларусь[13]
102005 г., 9—16 верасня
92004 г., 24—30 верасня
82003 г., 10—16 верасня
72002 г., 13—18 верасня
62001 г., 11—15 верасня
52000 г., 8—13 верасня«Князь Вітаўт»Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыБеларусь
41999 г., 6—10 кастрычніка
31998 г., 1—4 кастрычніка
21997 г., 2—5 кастрычніка
11996 г., 3—6 кастрычніка
Remove ads

Гісторыя

У 2007 годзе на 13-й «Белай вежы» тэатры з 23 краін спаборнічалі за 13 узнагарод[14].

У верасні 2009 года на 14-м фестывалі выступіла 25 тэатраў з 4 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ірана і Таджыкістана) і 5 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх: Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Малдовы[2]. У верасні 2010 году 15-ы фестываль «Белая вежа» сабраў 37 тэатраў з 21 краіны. Яго арганізатарам ад заснавання выступала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3].

У верасні 2012 года на 17-м фестывалі «Белая вежа» выступілі тэатры з 5 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ізраіля, Ірана і Японіі) і 5 краін Еўропы, у тым ліку трох з 5 суседніх: Польшчы, Украіны, Расіі, Малдовы і Эстоніі. Пагатоў з Расіі прыехала 9 тэатральных калектываў[15].

7—14 верасня 2013 года прайшоў 18-ы фестываль «Белая вежа». У ім удзельнічалі 23 тэатры, якія паказалі 24 спектаклі на 8 мовах. Тэатральныя калектывы прыехалі з 13 краін: 4 краін Азіі — Азербайджана, Арменіі, Ізраіля і Японіі; 1 краіны Афрыкі — Егіпта; 8 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх — Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Грэцыі, Славакіі, Чэхіі і Швецыі. Паказы адбыліся на 5 сцэнах: у 2 залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, абласным грамадска-культурным цэнтры, парку і на плошчы Леніна. Усе білеты распрадалі за 2 тыдні, цэны на якія даходзілі да 200 000 рублёў ($22). Пагатоў арганізацыйны камітэт ажыццявіў адбор да ўдзелу сярод 210 заявак. Найбольшую колькасць спектакляў паставілі тэатры Беларусі і Польшчы[12].

У верасні 2014 года адбыўся 19-ы фестываль, на якіх тэатры з 13 краін паказалі 25 спектакляў. Білеты каштавалі ад 40 000 ($4,42) да 250 000 рублёў[16] ($27,6). На юбілейную 20-ю «Белую вежу» ў 2015 годзе запрасілі 12 пераможцаў мінулых гадоў. Сярод звыш 100 заявак на ўдзел выбралі новыя тэатры. За 9 дзён на 6 пляцоўках паказалі 22 спектаклі з 13 краін, якія наведалі 7,5 тысяч гледачоў. Упершыню ў фестывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі Туніса, адкуль прыехаў тэатр «Новы погляд» з пастаноўкай «Д-Сізіф»[1]. Сярод 22 паказаных спектакляў 7 былі беларускімі[17].

9—16 верасня 2016 года на 20-м фестывалі «Белая вежа» выступілі 26 тэатраў з 17 краін. Сярод іх упершыню выступіла тэатральная трупа з Туркменістана (Дзяржаўны рускі драматычны тэатр). Білеты каштавалі ў сярэднім 10 дэнамінаваных рублёў ($5) і пакрылі звыш 70 % выдаткаў на фестываль. Рэшту забяспечылі спонсары і бюджэт Брэсцкай вобласці[18]. У верасні 2017 года на 22-м фестывалі паказалі 28 спектакляў з 14 краін. З іх 11 атрымалі дыпломы[6].

За 23 гады існавання фестывалю «Белая вежа» ў Брэсце яго ўдзельнікамі сталі тэатры з 58 краін, у тым ліку з Афрыкі (Алжыр і Туніс) і Паўднёвай Амерыкі (Венесуэла)[19].

Remove ads

Зноскі

  1. Надзея Бунцэвіч. Іспыт на стабільнасць здабыткаў // Культура : газета. — 25 верасня 2015. — № 39 (1217).
  2. Таццяна Команава. «Белая вежа»: варыяцыі прачытання // Культура : газета. — 19 верасня 2009. — № 38 (906).
  3. Таццяна Команава. «Белая вежа»: не толькі Брэст // Культура : газета. — 11 верасня 2010. — № 37 (957).
  4. Надзея Бунцэвіч. Каардынаты «Вежы» // Культура : газета. — 22 верасня 2018. — № 38 (1373).
  5. Надзея Бунцэвіч. Аглядная «Вежа» // Культура : газета. — 22 верасня 2010. — № 38 (1321).
  6. Алена Мальчэўская. «Белая Вежа» як сістэма каардынат // Літаратура і мастацтва : газета. — 30 верасня 2016. — № 39 (4890). — С. 13. — ISSN 0024-4686.
  7. Святлана Яскевіч. Выпрабаванне каханнем і пакутамі // Звязда : газета. — 23 верасня 2014. — № 180 (27790). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  8. Таццяна Команава. Птушкі і гнёзды // Культура : газета. — 24 верасня 2011. — № 39 (1010).
  9. Святлана Яскевіч. Сапраўднае і прывіднае // Звязда : газэта. — 18 верасня 2018. — № 179 (28795). — С. 1, 5. — ISSN 1990-763x.
  10. Таццяна Команава. Які фарватар у «Белай вежы» // Культура : газета. — 18 верасня 2010. — № 38 (958). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021.
  11. Святлана Яскевіч. Фестываль без журы // Звязда : газета. — 7 верасня 2013. — № 168 (27533). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  12. "«Белая вежа» - 2015". Тэлерадыёкампанія «Брэст». 15 верасня 2015. Праверана 29 кастрычніка 2018.
  13. Таццяна Команава. «Белая вежа-2007»: яднанне класікі і крэатыву // Культура : газета. — 29 верасня 2010. — № 38-39 (804-805).
  14. Таццяна Команава. Верасень — гэта «Белая вежа» // Культура : газета. — 11 жніўня 2012. — № 32 (1054).
  15. Яна Светава. Пачаўся электронны заказ білетаў // Звязда : газета. — 21 жніўня 2014. — № 157 (27767). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  16. Надзея Бунцэвіч. Беларусь на карце «Вежы» // Культура : газета. — 25 верасня 2015. — № 40 (1218).
  17. Святлана Яскевіч. Ён ёсць у Брэсце // Звязда : газета. — 7 верасня 2016. — № 172 (28282). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  18. Таццяна Арлова. Брэсцкая мазаіка // Літаратура і мастацтва : газета. — 28 верасня 2018. — № 38 (4993). — С. 13. — ISSN 0024-4686.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads