Бела Бартак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бе́ла Ві́ктар Я́наш Ба́ртак (венг.: Bartók Béla Viktor János [ˈbɒrtoːk ˈbeːlɒ]; 25 сакавіка 1881, Надзьсентміклаш, Банат, Аўстра-Венгрыя, цяпер г. Сынікалау-Марэ, Румынія — 26 верасня 1945, Нью-Ёрк, ЗША) — венгерскі кампазітар, піяніст і музыказнаўца-фалькларыст. Прадстаўнік экспрэсіянізму ў музыцы. Прэмія імя Л. Кошута 1948.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1903 годзе Будапешцкую музычную акадэмію па класах фартэпіяна і кампазіцыі, у 1907—1934 гг. яе прафесар. У 1920—1930-я гг. выступаў як піяніст у краінах Еўропы, у ЗША, СССР. З 1940 года ў ЗША.
Творчасць
Збіраў і вывучаў венгерскую сялянскую песню, румынскі, славацкі, сербскі, харвацкі, заходне-ўкраінскі фальклор (больш за 30 тыс. узораў); аўтар навуковых прац. На аснове фальклору склаўся самабытны дынамічны музычны стыль Бартака, які арганічна спалучыў старажытную квартава-пентатонную аснову венгерскай сялянскай песні з найноўшымі музычна-выразнымі сродкамі прафесійнай музыкі, узбагаціў яе метрарытмічную і тэмбравую палітру. У творах 1910—1920-х гг. выкарыстоўваў наватарскія элементы дадэкафоніі, атанальнасць, політанальнасць і інш.
Сярод твораў: опера «Замак герцага Сіняя Барада» (паст. 1918), балеты «Драўляны прынц» (1917) і «Цудоўны мандарын» (1926); сімфанічная паэма «Кошут» (1903); Танцавальная сюіта (1923); Музыка для струнных, ударных і чэлесты (1936); Дывертысмент для струннага аркестра (1939), Канцэрт для аркестра (1943), 3 фартэпіянныя і 2 скрыпічныя канцэрты; 6 струнных квартэтаў; Саната для 2 фартэпіяна і ударных інструментаў; фартэпіянны цыкл «Мікракосмас»; хары а капэла і з фартэпіяна; цыклы песень і інш.
Remove ads
Зноскі
- Stevens H. Bela Bartok // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Béla Bartók // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118506900 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Барток Бела // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads