Бенгкулу (правінцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бенгкулу (правінцыя)map
Remove ads

Бенгкулу (індан.: Bengkulu) — правінцыя на паўднёвым захадзе вострава Суматра ў Інданезіі. Плошча — 19 919,33 км². Насельніцтва (2014 г.) — 1 828 291 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Бенгкулу.

У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнне горад Бенгкулу.
Хуткія факты Бенгкулу, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Бенгкулу ўзніклі ў сярэднявеччы. У XVII ст. узбярэжжа кантралявалася султанамі Бантэна і дзяржавай Індэрапура. З 1685 г. тут існавалі гандлёвыя факторыі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1824 г. брытанцы перадалі правы на валаданне ўзбярэжжам галандцам. Далейшай каланізацыі садзейнічала адкрыццё золата ў другой палове XIX ст. У часы каланіялізму ў Бенгкулу ў высылцы правёў некалькі гадоў Сукарна. Тут ён пазнаёміўся са сваёй жонкай Фатмаваці.

У 1945 г. землі Бенгкулу ўвайшлі ў склад незалежнай Інданезіі. У 1968 г. была створана асобная правінцыя Бенгкулу.

Remove ads

Эканоміка

Важныя галіны эканомікі правінцыі Бенгкулу — сельская гаспадарка і рыбалоўства. У 2011 г. сельскагаспадарчая вытворчасць фарміравала 39,84 % ВУП правінцыі. Асноўныя таварныя культуры — рыс, арахіс, соя, фасоля, чай, кава, перац, гевея і інш. Рыбалоўства развіваецца як на прыбярэжных тэрыторыях, так і ва ўнутраных вадаёмах. У 2006 г. здабыта 145 334 тоны рыбы.

Прамысловасць прадстаўлена здабычай вугалю, а таксама дробнымі прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай і лясной прадукцыі.

Remove ads

Насельніцтва

Дынаміка росту насельніцтва правінцыі Бенгкулу:

Перапіс1971198019901995200020102014
Насельніцтва51931676806411791221409117156743617155681828291

Зноскі

  1. Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 1079.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q118697978'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads