Фасоля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фасоля
Remove ads

Фасоля[2] (Phaseolus) — род кветкавых раслін сямейства бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі. Старажытная культура Цэнтральнай Амерыкі — фасоля звычайная (Phaseolus vulgaris) вядома з 4-3-га тысячагоддзя да н. э. У Еўропу завезена ў 16, у Беларусь — 17-18 стагоддзях. У культуры больш 20 відаў. На Беларусі вырошчваюць фасолю звычайную і шматкветкавую, або агніста-чырвоную, ці турэцкія бабы (Phaseolus coccineus).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Амаль усе віды — самаапыляльныя ліяны даўжынёй да 2,5 метраў, некаторыя — паўкусты, большасць з іх — расліны кароткага дня. У кустовых форм моцнае непалягаючае сцябло да 0,5 метраў. Лісце трайчастае. Кветкі матыльковыя, разнастайнай афарбоўкі, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — струк. Насенне высокай смакавай годнасці, мае да 30 % паўнацэннага бялку.

Remove ads

Віды

Некаторыя віды:

Remove ads

Значэнне і выкарыстанне

Харчовая, кармавая, лекавая, сідэральная, дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads