Бензойная кіслата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бензойная кіслата, бензолкарбонавая кіслата (C6H5СООН) — найпрасцейшая араматычная кіслата. Малекулярная маса 122,05. Бясколерныя крышталі, tпл 122,4 °C, шчыльнасць 1,36×10³ кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце, эфіры, бензоле.
Складаныя эфіры і солі бензойнай кіслаты (бензааты) ёсць у эфірных алеях (напрыклад, гваздзіковы алей), прыродных бальзамах (талуанскі, перуанскі ) і бензойнай смале. Атрымліваюць акісленнем талуолу.
Выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў, духмяных рэчываў, у медыцыне як процімікробны і фунгіцыдны сродак; кансервант харчовых прадуктаў.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads