Талуол

From Wikipedia, the free encyclopedia

Талуол
Remove ads

Талуо́л[1], метылбензол[1] — араматычны вуглевадарод, бескаляровая вадкасць з характэрным пахам.

Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...
Thumb

Талуол атрыманы ўпершыню П. Пельцье ў 1835 годзе пры перагонцы хваёвай смалы. У 1838 годзе выдзелены А. Дэвілем з талуанскага бальзаму, прывезенага з горада Толу ў Калумбіі, у гонар якога атрымаў сваю назву.

Remove ads

Агульная характарыстыка

Бескаляровая рухомая лятучая вадкасць з рэзкім пахам, праяўляе слабае наркатычнае дзеянне. Тэмпература плаўлення −95 °C. Тэмпература кіпення 110,62 °C. Шчыльнасць 866,9 кг/м³. Змешваецца ў неабмежаваных межах з вуглевадародамі, шматлікімі спіртамі і эфірамі, не змешваецца з вадой. Паказчык праламлення святла 1,4969 пры 20 °C. Гаручы, згарае дымных полымем.

Выкарыстанне

Талуол выкарыстоўваецца ў вытворчасці фенолу, бензолу, капралактаму, выбуховых рэчываў, у якасці растваральніка палімераў, фарбаў і лакаў, у гумавай прамысловасці і інш.

Зноскі

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads