Талуанскі бальзам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Талуа́нскі бальзам[1], талутанскі бальзам[1] — густая араматычная вадкасць, вылучаецца з надсечак кары вечназялёнага дрэва міраксілон. Гэтыя дрэвы растуць у Цэнтральнай Амерыцы — Калумбія, Перу, Венесуэла, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы — Аргенціна, Бразілія, Парагвай, Балівія.
Remove ads
Склад
Утрымоўвае бензойную і карычную кіслоты ў свабодным стане (12-15 %) і ў выглядзе эфіраў (да 86 %), а таксама нязначныя колькасці эфірных алеяў і ваніліну.
Уласцівасці
Вязкая маса бурага колеру са смалістым пахам. На паветры цвярдзее, утварае чырвона-бурую масу.
- Шчыльнасць 1,2 г/см³,
- Тэмпература плаўлення 60—65 °C;
- Раствараецца ў спірце, воцатнай кіслаце, ацэтоне, хлараформе.
- Не раствараецца ў вадзе.
Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads