Беніца (гміна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гміна Беніца (польск.: Gmina Bienica) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі, Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Беніцы[2].
Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета ў Віленскай губерні. 7 чэрвеня 1919 года ўвайшла ў склад утворанай пад Цывільным упраўленнем Усходніх зямель Віленскай акругі[3], якая 9 верасня 1920 перайшла пад кіраўніцтва Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[4]. У сувязі з узнікненнем Сярэдняй Літвы 9 кастрычніка 1920 гміна разам з паўночнай часткай Ашмянскага павета апынулася ў яе складзе[5][6]. 13 красавіка 1922 года гміна ўвайшла ў склад польскай Віленскай зямлі[7], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства[8].
1 красавіка 1927 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Маладзечанскага павета таго ж ваяводства[9]. 1 красавіка 1929 года з гміны Беніца перададзены 12 населеных пунктаў у склад гміны Войстам Вілейскага павета[10].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Remove ads
Зноскі
- Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
- Dziennik Rozkazów z 1920 r. Nr 35, poz. 753
- Adam Janusz Mielcarek: Podziały terytorialno - administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2008.
- Dz. Urz. TKR
- Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Art. 8.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads