Войстам (гміна)

гміна ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гміна Войстам (польск.: Gmina Wojstom) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі, Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Войстаме[1].

Хуткія факты Войстам, Краіна ...

Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Свянцянскага павета ў Віленскай губерні. 7 чэрвеня 1919 года ўвайшла ў склад утворанай пад Грамадзянскім упраўленнем Усходніх зямель Віленскай акругі[2], якая 9 верасня 1920 перайшла пад кіраўніцтва Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[3]. У сувязі з узнікненнем Сярэдняй Літвы 9 кастрычніка 1920 гміна разам з большай часткай Свянцянскага павета апынулася ў яе складзе[4][5]. 13 красавіка 1922 года гміна ўвайшла ў склад польскай Віленскай зямлі[6], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства[7].

1 студзеня 1926 года гміна з Свянцянскага павета перададзена ў склад Вілейскага павета таго ж ваяводства[8]. 1 красавіка 1929 года ў склад гміны перададзены 12 населеных пунктаў з гміны Беніца ў Маладзечанскім павеце[9]. 1 красавіка 1932 года ў склад гміны Войстам перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Іжа, а таксама частка (нескасаванай) гміны Вішнева[10]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Remove ads

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  2. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
  3. Dziennik Rozkazów z 1920 r. Nr 35, poz. 753
  4. Adam Janusz Mielcarek: Podziały terytorialno - administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2008.
  5. Dz. Urz. TKR
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads