Беніцкая сядзіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беніцкая сядзіба — сядзіба, якая існавала ў другой палове XVIII—XIX стст. ў в. Беніца (Маладзечанскі раён). Належала Коцелам, Абрамовічам, Швыкоўскім. У комплекс уваходзілі гаспода, гаспадарчыя пабудовы, парк, сад, ставы. Гаспода пабудаваная ў 1779—1781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара К. Спампані.
Remove ads
Архітэктура

Гаспода ўяўляе сабой драўляны аднапавярховы Н-падобны будынак на высокім падмурку. Вертыкальна ашаляваныя сцены былі прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі. Галоўны і дваравыя фасады вылучаліся порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Высокі вальмавы дах быў крыты гонтам. Бакавыя крылы вылучаліся асобнымі ўваходамі з ганкамі, мураванымі з камянёў. Планіроўка сярэдняй часткі будынку мела анфіладны характар (зала баляў, гасцёўня, сталоўка і інш.). Інтэр'еры пакояў былі багата аздобленыя (фігурны паркет, філёнгавыя сцены, лепка). Сцены ўпрыгожвалі шматлікія карціны, абразы, гравюры. У бакавых крылах знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні, інтэр'еры якіх былі больш сціплыя. Гаспода размяшчалася ў невялікім парку.
З ліку гаспадарчых пабудоў вызначаўся драўляны лямус, у стылі якога спалучаліся рысы класіцызму і народнага дойлідства (архітэктар Спампані).
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск, 1993
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беніцкая сядзіба
- Беніцкая сядзіба на сайце Radzima.org
- Беніцкая сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads