Бержалаты
вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бержала́ты[1] (трансліт.: Bieržalaty, руск.: Бержелаты) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гожскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Назва балцка-літоўскага паходжання. Звязана з літоўскім beržalotas «бярэзнік», ад beržas «бяроза».
Такога ж утварэння на тэрыторыі цяперашняй Беларусі таксама назвы Бержалата (цяпер не існуе, каля Відзаў), побач з ёй Ліпалаты (ад liepalotas «ліпняк», liepa «ліпа»).
Ад *vilkalotas «ваўкі, ваўкаўё, ваўччо» — назва Ваўкалата (паміж Докшыцамі і Мядзелам), ад pušalotas «сасоннік» (< pušis «сасна») — Пушалаты (на поўначы ад Шаркаўшчыны каля возера Вісяты)[2].
Словы, ад якіх такія назвы, — зборныя назоўнікі, але могуць мець і значэнне выдзеленай адзінкі з мноства, як у pušalotas «сасоннік; сасоніна».
На тэрыторыі Літвы да назваў такога тыпу дадаюцца таксама тапонімы Apušotas, Epušotas са значэннем «Асіннік» (ад apušė, epušė «асіна», з пашыральнікам -ot-).
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads