Ліпалаты

хутар у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ліпала́ты[1] (трансліт.: Lipalaty, руск.: Липолаты) — хутар у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва балцка-літоўскага паходжання. Звязана з літоўскім liepalotas «ліпняк», ад liepa «ліпа».

Побач з Ліпалатамі — Бержалата (цяпер не існуе, была на поўначы ад Жалабішак), ад beržalotas «бярэзнік» (< beržas «бяроза»).

Такога ж утварэння і тапонім Пушалаты (у кірунку Мёраў, каля возера Вісяты), ад pušalotas «сасоннік» (< pušis «сасна»)[2].

Такога ж утварэння на тэрыторыі цяперашняй Беларусі таксама назвы Бержалаты (паміж Гроднам і Друскінінкаем), таксама Ваўкалата (паміж Докшыцамі і Мядзелам), ад *vilkalotas «ваўкі, ваўкаўё, ваўччо».

Словы, ад якіх такія назвы, — зборныя назоўнікі, але могуць мець і значэнне выдзеленай адзінкі з мноства, як у pušalotas «сасоннік; сасоніна».

На тэрыторыі Літвы да назваў такога тыпу дадаюцца таксама тапонімы Apušotas, Epušotas са значэннем «Асіннік» (ад apušė, epušė «асіна», з пашыральнікам -ot-).

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads