Берлеж

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бе́рлеж[1] (трансліт.: Bierliež, руск.: Берлеж) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 16 км па паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Сіняўка.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць царквы. У 1800 годзе ёсць карчма, млын, шляхецкая ўласнасць. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць В. Завадскай. У канцы XIX стагоддзя ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучылася 38 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «3-ці рашаючы», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі.

У 1972 годзе да вёскі далучана скасаваная вёска Прыбач.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 28 двароў, 200 жыхароў
  • 1897 год — 63 двары, 417 жыхароў
  • 1908 год — 73 двары, 435 жыхароў
  • 1917 год — 90 двароў, 458 жыхароў
  • 2002 год — 40 двароў, 79 жыхароў
  • 2009 год — 55 жыхароў
  • 2012 год — 26 гаспадарак, 42 жыхары
  • 2019 год — 47 жыхароў[2]

Вядомыя асобы

  • Любоў Георгіеўна Гайдучонак (1921—1943) — удзельніца камсамольскага падполля. У 1972 годзе на ўшанаванне памяці Гайдучонак у Мар’інай Горцы пастаўлены помнік — стэла з барэльефам[3].

Спіс вуліц

  • Прыазёрная вуліца
  • Прыазёрны завулак
  • Прыбач вуліца
  • Рачная вуліца[4]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads