Бернард (герцаг Карынтыі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бернард (ням.: Bernhard; каля 1181 — 4 студзеня 1256) — герцаг Карынтыі з 1201 года з дынастыі Шпангаймаў.
Remove ads
Біяграфія
Бернард быў малодшым сынам Германа, герцага Карынтыі, і Агнесы Бабенберг, дачкі аўстрыйскага герцага Генрыха II Язаміргота. У 1201 годзе яго старэйшы брат Ульрых II, хворы на праказу, адрокся ад прастола на карысць Бернарда.
Кіраванне Бернарда ў Карынтыі працягвалася больш за паўстагоддзя.
За гэты час герцагства прыкметна ўзмацнілася эканамічна і палітычна. Пачалася чаканка ўласнай манеты ў Санкт-Файце. Паспяхова развіваўся гандаль і рамяство ў галоўных гарадах дзяржавы: Санкт-Файце, Клагенфурце і Фёлькермаркце. Двор герцага стаў значным цэнтрам сярэдневяковага мастацтва, перш за ўсё музыкі трубадураў і мінезінгераў. Бернард падтрымліваў рыцарскую культуру і праводзіў у сваёй дзяржаве буйныя рыцарскія турніры (так на турніры 1224 года ў Фрызаху ўдзельнічалі практычна ўсе манархі Паўднёва-Усходняй Германіі).
Бернард працягнуў спробы сваіх папярэднікаў усталяваць кантроль над царкоўнымі ўладаннямі ў Карынтыі. Ён умяшаўся ў барацьбу біскупа Гурка са сваім сюзерэнам архібіскупам Зальцбурга і дамогся таго, што ў 1208 годзе Гурк перайшоў пад непасрэднае кіраванне Папы Рымскага. Пазней Зальцбург аднавіў кантроль над біскупствам, аднак аўтаномія Гурка была значна пашырана.
У Германіі Бернард быў выерным саюзнікам Гогенштаўфенаў і неаднаразова ўдзельнічаў у паходах Фрыдрыха II у Італію. У 1213 годзе Бернард ажаніўся з Юдзітай, дачкой караля Чэхіі Пржэмысла Отакара I, што спрыяла заключэнню трывалага чэшска-карынтыйскага ваенна-палітычнага саюза, які супрацьстаяў узмацненню ўплыву Аўстрыі ў рэгіёне.
З 1232 года разгарнуўся зацяжны канфлікт паміж Бернардам і аўстрыйскім герцагам Фрыдрыхам II Бабенбергам за ўладу ў Крайне. Першапачаткова поспех спадарожнічаў Фрыдрыху, які ў 1245 годзе каранаваўся герцагам Крайны. Аднак пасля смерці ў 1246 годзе аўстрыйскага герцага, які не пакінуў спадчыннікаў мужчынскага полу, Бернард захапіў Крайну і, жаніўшы свайго сына Ульрыха III з Агнесай Меранскай, удавой Фрыдрыха II і спадчынніцай правоў Андэкскай дынастыі на Крайну і Істрыю, забяспечыў далучэнне Крайны да ўладанняў Шпангаймаў.
Remove ads
Шлюб і дзеці
- Юдзіта Пржэмыслаўна (пам. 1230), дачка Пржэмысла Отакара I, караля Чэхіі:
- Ульрых III (пам. 1269), герцаг Карынтыі (з 1256 г.)
- Бернард
- Філіп (пам. 1279), архібіскуп Зальцбурга (1247—1256) і патрыярх Аквілеі (1256—1272)
- Маргарыта (пам. каля 1249)
Зноскі
- Lundy D. R. Bernhard Herzog von Kärnten // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Bernhard // https://www.deutsche-biographie.de/sfz69455.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads