Бернар-Анры Леві
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бернар-Анры Леві (фр.: Bernard-Henri Lévy, шырока вядомы як BHL; 5 лістапада 1948) — французскі палітычны журналіст, філосаф, пісьменнік.
Падтрымліваў вайну з тэрарызмам у Афганістане.
Леві — змагар з мусульманскім фундаменталізмам. У 2005 ён разам з Салманам Рушдзі выступіў з маніфестам «Разам супраць новага таталітарызму» у якім раскрытыкаваў карыкатурны скандал 2005—2006 гадоў і спробы распаўсюджвання мусульманскага ладу жыцця на Еўропу.
Падчас вайны ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе вёў рэпартажы з Грузіі, браў інтэрв’ю ў прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі.
У 2008 годзе выйшла кніга «Ворагі грамадства» — перапіска Леві са знакамітым французскім пісьменнікам Мішэлем Уэльбекам.
18 лютага 2014 года заклікаў еўрапейскіх спартсменаў спыніць удзел у зімовых алімпійскіх гульнях у Сочы ў знак пратэсту супраць гвалту ў Кіеве.
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
- White M. L. Bernard-Henri Levy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Catalog of the German National Library Праверана 14 чэрвеня 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads