Салман Рушдзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Салман Рушдзі
Remove ads

Ахмед Салман Рушдзі (анг. Ahmed Salman Rushdie, урду أحمد سلمان رشدی, хіндзі अहमद सलमान रश्दी; 19 чэрвеня 1947, Мумбаі, Індыя) — брытанскі пісьменнік індыйскага паходжання, лаўрэат Букераўскай прэміі (1981). Крытыка адносіць пісьменніка да магічнага рэалізму.

Хуткія факты Салман Рушдзі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Еарадзіўся ў 1947 годзе ў Бамбеі. Лаўрэат Букераўскай прэміі 1981 году за раман «Дзеці поўначы». Раман «Сатанінскія вершы» пра эмігрантаў і эміграцыю, немагчымасць асіміляцыі ў новай культуры, напісаны ў 1989 годзе, выклікаў крытыку і пратэсты мусульманаў — яны палічылі кнігу блюзнерскай.

У 1989 годзе выйшла фатўа (пастанова) вярхоўнага лідара Ірана аяталы Хамэйні з заклікам забіць Рушдзі, а таксама ўсіх датычных публікацыі раману. Брытанскі ўрад узяў пісьменніка пад абарону.

12 жніўня 2022 года на Салмана Рушдзі перад ягонай лекцыяй у адукацыйным цэнтры Інстытут Шатокуа ў горадзе Шатокуа  (англ.) (штат Нью-Ёрк, ЗША) здзейснены напад. Пісьменнік атрымаў нажавыя раненні ў шыю, нападніка затрымалі і ўзялі пад варту[5]. Нападнікам быў народжаны ў Каліфорніі адзіночка ліванскага паходжання, радыкалізаваны казаннямі ісламісцкіх клерыкаў.

Аднаўленне было доўгім, Салман Рушдзі страціў вока. Аўтабіяграфічную кнігу «Нож: развагі пасля спробы забойства» ён напісаў, адыходзячы ад наступстваў замаху на сваё жыццё ў 2022 годзе.

Remove ads

Ацэнкі

У 2008 годзе «The Times» паставіў Салмана Рушдзі на 13-е месца ў спісе 50 найвялікшых брытанскіх пісьменнікаў з 1945 года.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads