Берштаўскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бе́рштаўскае, Бярштанскае, Бершты — возера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Котра, за 36 км на паўночны захад ад горада Шчучын, каля вёскі Бершты.

Хуткія факты Берштаўскае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 1,68 км². Даўжыня возера 3,36 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 17 м, сярэдняя 6 м. Плошча вадазбору 43 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўднёва-ўсходнія спадзістыя. Дно сапрапелістае. 3 астравы агульнай плошчай 0,09 га. Возера эўтрофнае. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з ракой Котра, упадаюць рака Рудна і меліярацыйны канал.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads