Котра (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Котра (рака)
Remove ads

Ко́тра (літ.: Katrá) — рака ў Літве, Гродзенскім і Шчучынскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана.

Хуткія факты Котра, Характарыстыка ...

Даўжыня 140 км. Плошча вадазбору 2060 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Remove ads

Назва

Назва Котра (< Katrá) старабалцкага паходжання.

Разам з літоўскім гідронімам Katarė лічыцца вельмі архаічным гідронімам, напрамую сягаючы індаеўрапейскага *kataro- «рэчка, плынь»[1]. Той жа корань у назве рэчкі Катаранкі (Которянка, Катарянка) на Верхнім Павоччы (у верхнім цячэнні ракі Жыздры)[2].

Фанетычна блізкая будова ў не менш архаічнай назве праточнага возера (цяпер, асушанае ў балота, адразу за літоўскай мяжой) Matara (польск. Motoro, Motora, рус. Моторка), з якога выцякае левы прыток Котры.

Назву Matara параўноўваюць з літоўскім гідронімам Matrūna і звяртаюць увагу на чаргаванне ў пашыральніку: -r- : ar-, як і ў назвах Kat-r-a : Kat-ar-ė[3]. У стараеўрапейскіх гідронімах тыпу Matra вылучаюць аснову Mat- са значэннем «цякучасці»[4], яе фанетычны варыянт Met- мяркуецца ў назвах тыпу *Мецела (на Падняпроўі), Мецна (на Павоччы), Пустамеціжка (прыток Бярэзіны каля Жодзіна), значыць «рака, плынь». Корань Mat- і ў назве верхнедняпроўскай ракі Матолка, з балцкім дыягнастычным пашыральнікам -(o)l-[5].

Суседства балцкіх гідронімаў, утвораных ад розных каранёў з дапамогай аднаго і таго ж пашыральніка, таксама ў парах *Немілна́ — *Акілна́ (Nem- / Ak-, -ln-) каля Лоева, або *Гардата́[ru] — *Аката́ (Gard- / Ak-, -at-) каля смаленскага мястэчка Угра.

Remove ads

Гідраграфія

Пачынаецца на тэрыторыі Літвы (Варэнскі раён), амаль на ўсім працягу цячэ праз лес. Непадалёк таксама пачынаецца і цячэ ў процілеглым напрамку рака (ці хутчэй, ручай) Катра, што ўпадае ў спрамленую раку Нізянка.

Гідраграфічная сетка ў вярхоўі Котры значна трансфармавалася ў апошнія 100—150 гадоў за кошт прыродных эразійных працэсаў і асушальнай меліярацыі.

Існуе версія, пацверджаная старымі картамі, што ў другой палове XIX стагоддзя ў выніку працэсу біфуркацыі рака Пеляса раздзялілася на дзве ракі — Улу і Котру. Рэчышча Котры ў самым вярхоўі, у сваю чаргу, было разарвана ў выніку правядзення гідрамеліярацыйных работ[6].

Даліна ракі да возера Корава выразная, яе шырыня 300—500 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 300—500 м; да вусця Рычы нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй — звілістая, сухая; сустракаюцца невялікія, але глыбокія поймавыя азёры.

Рэчышча спачатку слаба-, потым моцназвілістае, ніжэй вёскі Агароднікі Шчучынскага раёна на працягу 3 км камяністы перакат. Шырыня рэчышча ў межань 10—20 м. Берагі да р. Скарбянка спадзістыя, слаба-забалочаныя, ніжэй — стромкія, вышынёй 1—5 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. Вусце знаходзіцца на поўдзень ад вёскі Коматава Гродзенскага раёна.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.

У пойме меліярацыйныя каналы. Ад вусця ўверх па цячэнні (35 км) рыбапрамысловы ўчастак. У басейне ракі знаходзяцца азёры Берштаўскае, Зубраўка, Цімніца.

Асноўныя прытокі: Скарбянка, Нявіша, Жэчка, Астрынка, Рыча, Скідалька, Пыранка.

Remove ads

На рацэ

Thumb
Мост цераз Котру паміж вёскамі Пужычы і Агароднікі.

Вёскі: Бершты. Зоны адпачынку: Котра (уздоўж ракі), Скідаль (па левабярэжжы).

На левабярэжжы Котранская пушча.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads