Беспілотныя верталёты (канструктарскае бюро)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беспілотныя верталёты (канструктарскае бюро)
Remove ads

Канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты» (раней «Індэла») — прыватная беларуская кампанія. Спецыялізуецца на беспілотных лятальных апаратах.

Хуткія факты КБ «Беспілотныя верталёты», Тып ...

За час свайго існавання канструктарскае бюро стала адным з лідараў беспілотнай індустрыі. На 2022 год яно заставалася адзіным прадпрыемствам на постсавецкай прасторы з уласнай распрацоўкай і серыйнай вытворчасцю верталётных дронаў[2].

Remove ads

Гісторыя

У 1996 годзе 26-гадовы інжынер Уладзімір Чудакоў заснаваў Канструктарскае бюро «Індэла» (англ.: Independent Development Laboratory — Лабараторыя незалежнай распрацоўкі). У 1999 годзе КБ «Індэла» распрацавала сваю бартавую апаратуру і наземную станцыю кіравання беспілотнікам для Сухапутных войск і ВПС Беларусі.

У 2002 годзе створаны беспілотны верталёт «Індэла Вінтакрыл», які на авіясалоне «Макс-2005» у Жукоўскім (Маскоўская вобласць) атрымаў назву «Штыль». У 20032005 гадах КБ «Індэла» сумесна з маскоўскім ЗАТ «Карпарацыя радыёэлектронных і інфармацыйных тэхналогій» («КРІТ») распрацоўвала і вырабляла прылады кантролю радыёлакацыйнага суправаджэння і лічбавага кіравання станцыяй абароны. Да 2007 года прадпрыемства стварыла 4 беспілотныя верталёты: лабараторныя «Рэвалюцыя» і «Легіён», здымачныя «Індэла ФільмКам» і «ХайСкай». За 2007—2010 гады распрацавана 8 беспілотных самалётаў: лабараторны «Пацёмкін», паветраныя мішэні «Індэла Страла» (хуткасць 350 км/гадз), «Беркут» (400 км/гадз) і «Буравеснік» (600 км/гадз), разведвальныя «Індэла 6» (1,5 гадзіны палёту), «Індэла 6М» (10 гадзінаў), «Індэла 9» (электрарухавік, 1,5 гадзіны) і «Індэла 9М» (15 гадзінаў). У 20102012 створаны беспілотны самалёт «Грыф-1» з часам палёту да 8 гадзінаў і 3 беспілотныя верталёты: здымачны «Індэла Ай Скай», авіяхімічны «Індэла Кантры» і выпрабавальны «Індэла Скай Лэб». На 2013 год КБ выпускала звыш 10 відаў беспілотнікаў, у тым ліку верталёты разведкі і паветраныя мішэні, і з’яўлялася найбольшым іх вытворцам у Беларусі[3].

У верасні 2013 году КБ «Індэла» прадставіла на беларуска-расійскім вучэнні «Захад-2013» свой беспілотны верталёт «Індэла Інскай»[4]. У 2014 годзе беспілотнік запусцілі ў серыйную вытворчасць[5]. У лістападзе 2015 году вытворца беспілотнікаў «Адком Сістэмы» з Абу-Дабі (ААЭ) набыў КБ «Індэла»[6]. На парадзе 3 ліпеня 2017 года паказалі беспілотнік «Індэла Скай Бур», які меў далёкасць стральбы да 1700 метраў[7]. 21 лютага 2018 году Гаспадарчы суд Мінску распачаў справу аб банкруцтве КБ «Індэла», пасля чаго прадпрыемства ўзнавіла дзейнасць пад назвай Канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты»[8].

Remove ads

Сувязі з расійскім ВПК і міжнародныя санкцыі

Пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну «Беспілотныя Верталёты» трапілі пад санкцыі многіх дзяржаў.

1 ліпеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро[9].

9 жніўня 2024 года бюро і ягонага дырэктара Уладзіміра Чудакова дадалі ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10].

27 студзеня 2025 года бюро ўнесена ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі і Канады; Канада таксама далучылася да санкцый супраць Чудакова[11][12].

Летам 2025 года «Беспілотныя Верталёты» трапілі пад санкцыі Новай Зеландыі (таксама ўвяла санкцыі супраць Уладзіміра Чудакова)[13], ЕС[14] і Швейцарыі[15].

Па дадзеных Бюро, КБ «Беспілотныя Верталёты» паставіла Кумяртаўскаму авіяцыйнаму вытворчаму прадпрыемству[ru] 28 беспілотных верталётаў БАС-200[ru], 10 пунктаў дыстанцыйнага пілатавання і транспартныя кантэйнеры на суму 16 мільёнаў даляраў, а таксама збіралася пачаць зборку беспілотных верталётаў Hunter на прадпрыемстве «Барс» для аховы Крымскага маста[16].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. КБ ИНДЕЛА на портале «Российские беспилотники»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2022. Праверана 20 ліпеня 2022.
  2. Пятро Раманчук. Вялікія крылы беспілотнай авіяцыі // Звязда : газета. — 11 кастрычніка 2013. — № 192 (27557). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  3. Алена Стасюкевіч (26 верасня 2013). Дэманстрацыя вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі беларускіх вытворцаў адбылася ў аэрапорце Гродна. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Архівавана з арыгінала 19 ліпеня 2022. Праверана 17 сакавіка 2019.
  4. Андрэй Паротнікаў (18 кастрычніка 2017). Не сварыцца з Расiяй і шукаць новых сяброў. Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з арыгінала 19 ліпеня 2022. Праверана 17 сакавіка 2019.
  5. Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці. Белтэлерадыёкампанія. 9 ліпеня 2017. Праверана 17 сакавіка 2019.
  6. НАН Беларусі і «КБ Беспілотныя верталёты» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 29 жніўня 2018. Праверана 17 сакавіка 2019.
  7. Белорусский академик попал под украинские санкции (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (1 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 9 ліпеня 2023.
  8. Backgrounder: Sanctions against individuals and entities in Belarus (англ.). Government of Canada (27 студзеня 2025).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads