Галавахордавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галавахордавыя (Cephalochordata) — адзіны падтып бесчарапных хордавых жывёл. Маюць прымітыўную будову, хоць усе прыкметы хордавых у іх выразныя.
Remove ads
Апісанне
Дробныя (1,5—8 см даўжынёй) рыбападобныя марскія жывёлы. Чэрап адсутнічае. Цела складаецца з тулава і хваста, сціснута з бакоў, сегментаванае, з плаўніковай складкай (парных плаўнікоў няма).
Цела пакрыта аднаслойным эпідэрмісам, пад ім знаходзіцца слой студзяністай злучальнай тканкі. Шкілет прадстаўлены хордай, якая пачынаецца ў пярэдняй частцы цела, перад мозгам. Косці адсутнічаюць. Крывяносная сістэма замкнёная, сэрца прадстаўлена скарачальным сасудам, кроў бясколерная (не ўтрымліва дыхальных пігментаў). Дыханне шчэлепнае. Мускулатура папярочна-паласатая, сегментаваная. Мозг адсутнічае, але маюцца дзве пары цэрэбральных долей і цэнтральная нервовая сістэма.
Лічынкі плаваюць у вадзе з дапамогай раснічак.
Remove ads
Пашырэнне
Пашыраны ў асноўным у тропіках, сустракаюцца ва ўмераных водах. Насяляюць мелкаводдзі. Звычайна трымаюцца на пясчаных грунтах, дзе закопваюцца, выставіўшы вонкі пярэднюю частку цела.
Налічваецца каля 35 відаў, падзеленых на 3 сямействы.
Асаблівасці біялогіі
Кормяцца планктонам.
Раздзельнаполыя, апладненне вонкавае.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads