Блакітніца звычайная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блакітніца звычайная, Сініца сіняя, Блакітніца блакітная (Cyanistes caeruleus) — птушка сямейства сініцавых.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела 11-12 см, размах крылаў 18-20 см. Ніз цела аднолькава жоўты, верх галавы, крылаў і хваста ярка-блакітны, белыя шчокі, праз вока цёмная паласа. Маладыя з жаўтаватымі шчокамі і зеленавата-карычневым верхам цела. Песня даволі доўгая, далікатная і хуткая.
Пашырэнне
Арэал: Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азія, Блізкі Усход, Паўночна-Заходняя Афрыка, Іран, паўднёвы захад Туркменістана. На Беларусі звычайны від.
Насяляе розныя тыпы мяшаных лясоў, паркі, сады, населеныя пункты і гарады. Пазбягае хваёвых лясоў (асабліва сухіх), за выключэннем Канарскіх астравоў. У Татрах даходзіць да 1100 м, у Швейцарскіх Альпах — да 1250 м, у Французскіх Альпах — да 1700 м, у Пірэнеях і на Каўказе — да 1800 м над у.м.
Аселая, частка папуляцыі качуе альбо мігрыруе.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Корміцца насякомымі.
Гняздо ладзіць у дупле (як у натуральным, так і ў штучным) з вузкай адтулінай (3-3,5 см), шчылінах і дзірках у мурах, рэдка на зямлі або ў перабудаваных гнёздах іншых птушак. Знешняя частка з зялёнага моху з прымессю сухой травы. Унутраная частка з касмыкоў воўны, шэрсці, валосся і пуху.
Яйкі (звычайна 10-12, часам 6-18) авальныя з тупым вузейшым канцом. Белыя, матавыя, з даволі рэдкімі светла-чырвонымі плямкамі (часам чорна-карычневымі), часта згушчанымі на шырэйшым канцы. Памеры: 16 х 12 мм.
Падвіды
- P. c. caeruleus — Паўночная і Усходняя Еўропа;
- P. c. obscurus — Брытанскія астравы;
- P. c. ogliastrae (сін. P. c. harterti) — Пірэнейскі паўвостраў, Корсіка, Сардзінія, паўднёвая Грэцыя, Крыт;
- P. c. balearicus — Балеарскія астравы;
- P. c. orientalis — ад Волгі да Урала;
- P. c. satunini — Крым, Каўказ, паўночны Іран;
- P. c. teneriffae — Канары (Гранд-Канарыя, Тэнерыфе);
- P. c. palmensis — Канары (Ла Пальма);
- P. c. ombrosus — Канары (Хіера);
- P. c. degener — Канары (Фуэртавентура, Ланзарот).
Remove ads
Літаратура
- Дарафееў А. М. Блакі́тніца блакі́тная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 309. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads