Бобрыца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бобрыца — возера ў Беларусі, Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, ў басейне ракі Ула, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Лядна, на ўсход ад аўтамабільнай дарогі М3.
Плошча паверхні возера 2,25 км². Найбольшая глыбіня 23 м, сярэдняя 8,5 м. Даўжыня 4,29 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 10,32 км. Аб’ём вады 19,11 млн м³. Плошча вадазбору 16,3 км². Вышыня над узроўнем мора 149,9 м[2].
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 14—20 м, стромкія, на поўдні да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усходні глыбінёй да 20 м, і заходні, больш шырокі, глыбінёй да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Ёсць 2 невялікія астравы агульнай плошчай 0,2 га. Расліннасць пашырана да глыбіні 5,5 м. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Выцякае ручай. Злучана пратокай з возерам Уклейна.

У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, лінь, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб.
На беразе возера Лепельскі ваенны санаторый.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads