Бондарства

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бондарства
Remove ads

Бо́ндарстварамяство па вырабу ёмістасцей і посуду з драўляных клёпак.

Thumb
Драўляная медагонка з жалезнымі абручамі

Бондарства вядома са старажытных часоў. Клёпкі, ўяўляючыя сабой трапецападобныя або выгнутыя падоўжаныя планкі, выраблялі з дапамогай струга, гэбля і гэбліка. Для надання ім увагнутага профілю выкарыстоўвалі скоблі і шархебель. Форму клёпак і бакавы авал вырабу пры зборцы правяралі з дапамогай шаблонаў (модлаў).

Thumb
Шаблоны (модлы) розных памераў
Thumb
Затор

Абручы вырабляліся з ляшчыны, дуба і іншых парод дрэваў з дапамогай струга і нажа. Таксама ўжываліся абручы з металу (жалезныя абручы, злучаныя ў кола заклёпкамі). Абручы гнуліся непасрэдна на вырабе або на спецыяльным прыстасаванні — гбале (бабе). Днішча збіралася з дошак і размячалася цыркулем.

Уторны паз для мацавання днішчаў выпілоўваўся спецыяльным інструментам — заторам. У бандарнай справе таксама выкарыстоўваліся і іншыя інструменты і прыстасаванні (нацягуша, чакухі, вяроўкі, ланцугі, кліны і інш.)

У залежнасці ад мясцовых умоў і традыцый і прызначэння бандарных вырабаў, для іх вырабу выкарыстоўвалася драўніна розных парод дрэваў (дуб, елка, асіна, вольха і інш.).

Remove ads

Сучаснасць

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads