Боцікі звычайныя

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Боцікі звычайныя
Remove ads

Боцікі звычайныя, Боцікі паўночныя[1], Боцікі высокія[2][3], Ваўкабойнік[4] (Aconitum septentrionale) — кветкавая расліна роду Боцікі (Aconitum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам і рабрыстым, апушаным сцяблом вышынёй да 2 м. Лісце буйное, даўжынёй да 15 см і шырынёй 25 см, сэрцападобнае або ныркападобна-акруглае, 3—9-пальчаста-раздзельнае на шырокія, амаль рамбічныя буйна-зубчастыя долі, зверху амаль голае, знізу апушанае. Кветкі брудна- або шаравата-фіялетавыя, сабраны ў рыхлую, у ніжняй частцы галінастую, коласападобную гронку. Чашалісцікі афарбаваныя, пялёсткападобныя: верхні — высокі, канічна-цыліндрычны, шлемападобны. Пялёсткаў (нектарнікаў) — 2. Плод — сухая шматнасенная лістоўка.

Remove ads

Пашырэнне

Еўрасібірскі барэальна-таежны рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобным лакалітэце за паўднёва-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: цяністыя ярыстыя берагі рэк, сярод зараснікаў вольхі шэрай, на рыхлай глебе. Расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Таксанамія

Від Боцікі звычайныя ўваходзяць у род Боцікі (Aconitum) трыбы Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).

  яшчэ чатыры падсямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 роды  
         
  сямейства Казяльцовыя     трыба Delphinieae     від
Боцікі звычайныя
               
  парадак Казяльцовакветныя     падсямейства Ranunculoideae     род
Боцікі
   
             
  яшчэ дзесяць сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ восем трыб
(па Сістэме APG II)
  яшчэ ад 250 да 300 відаў
     
Remove ads

Выкарыстанне

Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавітая расліна[5].

Зноскі

  1. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads