Казяльцовакветныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казяльцовакветныя
Remove ads

Казяльцовакветныя (Ranunculales) — парадак двухдольных кветкавых раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Аб’ядноўвае 8 сямействаў, 160 родаў, больш за 3000 відаў. Пашыраны па ўсіх кантынентах. Растуць пераважна па сырых ці залішне вільготных месцах, зрэдку ў вадзе. На Беларусі распаўсюджаны 2 сямействы: казяльцовыя і барбарысавыя, больш за 20 родаў, 150 відаў.

Шмат- і аднагадовыя травы, паўкусты, драўняныя вечназялёныя ліяны ці лістападныя. Лісце простае або складанае, чаргаванае, рэдка супраціўнае. Кветкі двух- або аднаполыя, правільныя, адзіночныя або ў гронках ці мяцёлках. Плод — шматлістоўка, шматарэшак, шматкасцянка, ягадападобны.

Лекавыя, харчовыя, фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Ёсць ядавітыя.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads