Эдуард Людвігавіч Рэгель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдуард Людвігавіч (Эдуард Аўгуст) Рэгель (ням.: Eduard August von Regel, 1815—1892) — доктар філасофіі, батанік і вучоны садоўнік. Па паходжанні немец. Член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук. Тайны саветнік (з 1887 года).
Аўтар шматлікіх даследаванняў флоры Усходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі, Сахаліна, Усурыйскага краю. Ім апісана звыш 1 000[7] відаў раслін, апублікаваныя манаграфіі па сістэматыцы родаў Цыбуля (Allium), Цюльпан (Tulipa), Гусіная цыбуля (Gagea), Бяроза (Betula) і інш. Рэгель адным з першых стаў займацца вывучэннем сістэматыкі флоры Туркестана па калекцыях, сабраных і дастаўленых рускімі падарожнікамі.
На працягу амаль 37 гадоў (1855—1892) Рэгель быў супрацоўнікам, а з 1875 года[7] да канца жыцця — дырэктарам Імператарскага батанічнага саду ў Санкт-Пецярбургу. Заснавальнік Памалагічнага саду доктара Э. Л. Рэгеля і Я. К. Кесельрынг.
Remove ads
Шлях у навуцы
Вучыўся ў Гоцкай гімназіі і ўжо тады вольны час праводзіў у занятках садоўніцтвам, якому прысвяціў затым усё сваё жыццё.
З 1832 па 1837 год быў вольным слухачом ў гётынгенскім Батанічным садзе і вывучаў батаніку пад кіраўніцтвам прафесара Ф. Бартлінга .
Затым працаваў і вучыўся ў батанічных садах Бона і Берліна. Сачыненне, напісанае ім у гэты час, «Фізіялагічнае тлумачэнне работ па садоўніцтву», прынесла яму вядомасць і месца галоўнага садоўніка ў батанічным садзе ў Цюрыху (1842). Тут ён атрымаў навуковую ступень доктара філасофіі і чытаў лекцыі ў мясцовым універсітэце.
У 1852 годзе Рэгель заснаваў батанічны часопіс «Gartenflora», у якім апублікаваў мноства прац з апісаннем новых відаў раслін. Разам з О. Хеерам выдаваў Швейцарскі часопіс для сельскай гаспадаркі і садоўніцтва (ням.: Schweizerische Zeitschrift für Land und Gartenbau).
Восенню 1855 года Рэгель прыбыў у Санкт-Пецярбург і стаў працаваць у Імператарскім батанічным садзе, дзе ў 1875 годзе заняў месца вучонага дырэктара. Рэгель не толькі зрабіў батанічны сад адным з лепшых у Еўропе, але і ўнёс вялікі ўклад у рускае садоўніцтва. У 1871 годзе Рэгель па заданні Батанічнага саду, галоўным батанікам якога ён у той час быў, здзейсніў працяглую паездку па краінах Заходняй Еўропы з мэтай вывучэння вопыту работы замежных батанічных садоў, а таксама набыцця раслін для патрэб саду. Ён наведаў Германію, Англію, Бельгію, Францыю, Аўстрыю, Швейцарыю і Італію, сабраў сам у батанічных экскурсіях 240 відаў раслін і набыў, пераважна ў абмен, 980 відаў, у асноўным новых для саду[8].
Ім заснаваныя: батанічны музей і Батанічная лабараторыя пры садзе, акліматызацыйны сад у Пецярбургу, які меў на мэце акліматызацыю пладовых і дэкаратыўных дрэў і кустоў, Імператарскае расійскае таварыства садаводства, у якім ён быў віцэ-прэзідэнтам, некалькі спецыяльных часопісаў па садоўніцтву, якія сам рэдагаваў.
У 1872—1874 гадах па праекце Рэгеля і пад яго кіраўніцтвам разбіты Адміралцейскі сад у Санкт-Пецярбургу[9].
Вёў шматгадовую перапіску з валаамскім ігуменам Дамаскінам. Рэгель прывозіў на Валаам у 1856 годзе 45 саджанцаў марозаўстойлівай сібірскай ягаднай яблыні (сібіркі). Неаднаразова дапамагаў вызначаць сарты яблыкаў і прывіваць тронкі, якія адпраўлялі яму ў Пецярбург з манастыра. Манастыр дзяліўся саджанцамі з берагавымі жыхарамі. Дзякуючы гэтаму ў Старой Фінляндыі з’явіліся такія культуры раслін, якіх раней не было. Аснову харчавання манахаў складала гародніна, і агародніцтва добра развівалася на Валааме. У пачатку мая саджалі кавуны і дыні, затым моркву, буракі, капусту, агуркі. У сярэдзіне чэрвеня здымалі гарох, крыху пазней кавуны і дыні. У пачатку жніўня — цыбулю і часнок, у верасні наступала чарга бульбы, у кастрычніку — капусты. На выстаўках садаводства, пладаводства і агародніцтва, якія праводзіліся ў Фінляндыі і Санкт-Пецярбургу, абіцель за прадстаўленыя садавіну і гародніну ганаравалася некалькімі срэбнымі і адным залатым медалём[10].
Э. Л. Рэгель распрацаваў дэндралагічную частку перапланіроўкі Екацярынінскага сквера (цяпер Плошча Астроўскага) у Санкт-Пецярбургу (1873—1880, архітэктар Д. І. Грым ).
Жыў на тэрыторыі Батанічнага саду[9].
Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках.
Remove ads
Друкаваныя навуковыя працы
Э. Л. Рэгель напісаў не менш за 500 твораў, артыкулаў і нататак па розных пытаннях батанікі і садоўніцтва.
- Allgemeines Gartenbuch. — Zürich, 1855, 1868. — Т. 1, 2. (ням.)
- Monographia Betulacearum… — 1861. (лац.)
- Tentamen florae ussuriensis. — 1861. (лац.)
- Русская помология, или описание признаков и способ разведения сортов плодовых растений…, ч. 1—2. — СПб., 1868.
- Animandversiones de Plantis vivis nonnullis Horti Botanici Imperialis Petropolitani(лац.) // Тр. Имп. С.-Петерб. бот. сада. — 1871—1872. — В. I. — Т. I. — С. 91—100.
- Revisio specierum Crataegorum, Dracaenarum, Horkeliarum, Laricum et Azalearum(лац.) // Тр. Имп. С.-Петерб. бот. сада. — 1871—1872. — В. I. — Т. I. — С. 103—164.
- Plantae a Burmeistero prope Uralsk collectae(лац.) // Тр. Имп. С.-Петерб. бот. сада. — 1872. — В. II. — Т. I. — С. 253—256.
- Путеводитель по Императорскому С.-Петербургскому ботаническому саду. — СПб.: Типогр. В. В. Пратс, 1873. — 147 с.
- Alliorum adhuc cognitorum monographia. — 1875. (лац.)
- Содержание и воспитание растений в комнатах, ч. 1—2. — 7-е изд. — 1898—1904.
- Русская дендрология, или перечисление и описание древесных пород и многолетних вьющихся растений…, вып. 1—2. — 2-е изд. — СПб., 1883—1889.
- Однолетние и двухлетние цветущие растения… — 3-е изд. — СПб., 1885.
Remove ads
Названы ў гонар Рэгеля
У гонар Э. Рэгеля названыя роды раслін Regelia сямейства міртавыя (Myrtaceae) і Neoregelia B.Sm. сямейства брамеліевыя (Bromeliaceae). Таксама ў гонар яго апісаны новы від з сямейства Celastraceae — Tripterygium regelii Sprague et Takeda 1912, які быў вырашчаны Э. Л. Рэгелем з насення з вострава Кюсю (Японія) і рос у аранжарэях Пецярбургскага батанічнага саду яшчэ ў 60-х гг. XIX стагоддзя.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads