Боцікі шарсцістагубыя

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Боцікі шарсцістагубыя
Remove ads

Боцікі шарсцістагубыя[1], Мышабой[2] (Aconitum lasiostomum) — кветкавая расліна роду Боцікі (Aconitum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Хуткія факты
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым сцяблом вышынёй да 1,5 м і 3—5-далонепадобна рассечаным чаргаваным лісцем. Долі ліста шырокія клінападобныя, разыходныя. Ніжняе лісце (2—4) на доўгіх голых ці апушаных чаранках, верхняе — кароткачаранковае або сядзячае. Суквецце — густая гронка даўжынёй 20—30 см з жаўтаватых кветак. Шлём пакрыты кароткімі кучаравымі валаскамі. Сярэднія долі калякветніка барадатыя. Плод — шматнасенная, апушаная лістоўка.

Remove ads

Арэал і экалогія

Распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: берагі рэк, парослыя хмызняком. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экзэмплярамі.

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Таксанамія

Від Боцікі шарсцістагубыя ўваходзяць у род Боцікі (Aconitum) трыбы Delphinieae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).

  яшчэ чатыры падсямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 роды  
         
  сямейства Казяльцовыя     трыба Delphinieae     від
Боцікі шарсцістагубыя
               
  парадак Казяльцовакветныя     падсямейства Ranunculoideae     род
Боцікі
   
             
  яшчэ дзесяць сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ восем трыб
(па Сістэме APG II)
  яшчэ ад 250 да 300 відаў
     

Значэнне

Дэкаратыўная і ядавітая расліна[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads