Бражнік празерпіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бражнік празерпіна (Proserpinus proserpina) — від матылёў роду Proserpinus сямейства Бражнікі.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня пярэдняга крыла 19—20 мм. Размах крылаў — 37—42 мм. Пярэднія крылы з хвалістым краем. Фон пярэдніх крылаў зялёны, карычневы або шэры. Знешні край пярэдніх крылаў прыкметна парэзаны. Пярэднія крылы шэраватыя. Заднія крылы аранжава-жоўтага колеру з чорнай або цёмна-карычневай знешняй аблямоўкай.
- Proserpinus proserpina ♂
- Proserpinus proserpina ♂ △
- Proserpinus proserpina ♀
- Proserpinus proserpina ♀ △
Remove ads
Пашырэнне

Пашырэнне: Паўднёвая і ўсходняя часткі Еўропы, Сярэдняя Азія. У Беларусі — цэнтральная і паўднёвая часткі.
Месцы пражывання: лясныя паляны, узлескі, высечкі.
Асаблівасці біялогіі
Дае адно пакаленне за год. Лёт матылёў у траўні-ліпені. Вусені развіваюцца ў ліпені-жніўні на травяністых раслінах — скрыпені, чальчаку.
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
- Бражнік празерпіна ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 9 красавіка 2017. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads